баваўня́на-папяро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баваўня́на-папяро́вы баваўня́на-папяро́вая баваўня́на-папяро́вае баваўня́на-папяро́выя
Р. баваўня́на-папяро́вага баваўня́на-папяро́вай
баваўня́на-папяро́вае
баваўня́на-папяро́вага баваўня́на-папяро́вых
Д. баваўня́на-папяро́ваму баваўня́на-папяро́вай баваўня́на-папяро́ваму баваўня́на-папяро́вым
В. баваўня́на-папяро́вы (неадуш.)
баваўня́на-папяро́вага (адуш.)
баваўня́на-папяро́вую баваўня́на-папяро́вае баваўня́на-папяро́выя (неадуш.)
баваўня́на-папяро́вых (адуш.)
Т. баваўня́на-папяро́вым баваўня́на-папяро́вай
баваўня́на-папяро́ваю
баваўня́на-папяро́вым баваўня́на-папяро́вымі
М. баваўня́на-папяро́вым баваўня́на-папяро́вай баваўня́на-папяро́вым баваўня́на-папяро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕНДЭ́Р,

горад у Малдове. Засн. ў 12 ст. 130 тыс. ж. (1992). Прыстань на р. Днестр, чыг. вузел. Лёгкая (тэкст.-ткацкая, баваўняна-прадзільная, швейная, абутковая), дрэваапр. (вытв-сць мэблі), харч. прам-сць, машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, эл.-тэхн.). Гіст.-краязнаўчы музей, карцінная галерэя. Цытадэль 16 ст. (перабудавана ў 18—20 ст.).

т. 3, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плуце́нка ’спадніца, тканая ў рознакаляровыя палоскі’ (Жд. I). Гл. плацейка (гл.); хутчэй за ўсё, фармальна адпавядае польск. plócienkoбаваўняна-ільняное палатно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плоце́нко ’клятчастая або паласатая даматканая тканіна’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. płócienko, płócienekбаваўняна-ільняное палатно (на сукенцы, спадніцы)’, ’кужаль’ — памяншальная форма лексемы płótno ’палатно’, якое спарадычна сустракаецца ў ст.-бел. тэкстах: плотно ’тс’ (XVI ст.), плотенко (XV–VII стст.) (Булыка, Запазыч., 245; Лекс. запазыч., 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАМЫСЛО́ВАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА,

галіна будаўніцтва, якая стварае асн. вытв. фонды прам-сці шляхам узвядзення прамысл. прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў. У працэсе П.б. выконваецца ўвесь комплекс буд.-мантажных работ, уводзяцца ў дзеянне новыя, пашыраюцца ці рэканструююцца дзеючыя прадпрыемствы. Пачынаецца з распрацоўкі тэхн. праекта, размяшчэння заказаў, пастаўкі на буд. пляцоўку буд матэрыялаў і абсталявання. Пры гэтым выконваецца вял. аб’ём падрыхтоўчых і асн. работ, звязаных з планіроўкай тэрыторыі, адводам грунтавых вод, падвядзеннем трансп. і энергет. камунікацый (дарог, ЛЭП, водаправода), будучых наземных і падземных камунікацый. Паралельна ідзе падрыхтоўка кадраў для эксплуатацыі прадпрыемства. Цыкл П.б. заканчваецца апрабаваннем і прыёмам зманціраванага абсталявання з выпускам прадугледжанай праектам прадукцыі і поўным асваеннем вытв. магутнасцей.

П.б. ў БССР пачалося ў 1920—30-я г. Да 1926 у асн. адбудоўваліся прадпрыемствы, разбураныя ў часы 1-й сусв. вайны, герм. і польскай акупацый. Новае П.б. пачалося ў 1927 з буд-ва буйной на той час БелДРЭС у Аршанскім р-не. Да 1941 на Беларусі пабудавана больш за 1700 буйных прадпрыемстваў, у іх ліку станкабудаўнічыя ў Мінску, Віцебску і Гомелі, штучнага валакна ў Магілёве, с.-г. машын у Гомелі, цэментны ў Крычаве, ільнокамбінат у Оршы, ф-кі «КІМ» у Віцебску, «Камунарка» ў Мінску, а таксама каля 200 торфазаводаў, 68 ільнозаводаў, каля 500 прадпрыемстваў малочнай прам-сці. Пасля 2-й сусв. вайны вялося адбудаванне разбураных прадпрыемстваў; за 1945—90 пабудавана больш за 880 буйных прадпрыемстваў, у іх ліку з-ды аўтамаб., трактарны, гадзіннікавы, шарыкападшыпнікавы, маторны, аўтам. ліній і ЭВМ у Мінску, нафтаперапр. ў Наваполацку і Мазыры, азотных угнаенняў у Гродне, хім. ў Гомелі, Бел. металургічны ў Жлобіне, штучнага валакна ў Светлагорску, Лукомская і Бярозаўская ДРЭС, камбінаты салігорскія калійныя, «Лаўсан» у Магілёве, баваўняна-папяровы ў Баранавічах. З 1990 П.б. занята пераважна заканчэннем буд-ва прадпрыемстваў, пачатых у папярэднія гады, рэканструкцыяй і пашырэннем дзеючых магутнасцей.

У 1990—98 у Рэспубліцы Беларусь уведзены ў дзеянне магутнасці на Бел. цэментным з-дзе ў Касцюковічах, Бел. металургічным з-дзе ў Жлобіне, праведзена рэканструкцыя Мазырскага нафтаперапр. з-да і інш.; у 1993—98 — новыя прамысл. магутнасці па перапрацоўцы 69 т мяса за змену, 37,4 т. каўбасных вырабаў за змену, 215,9 т хлебабулачных вырабаў за суткі, 28,8 тыс. т кандытарскіх вырабаў, 30,2 млн. умоўных слоікаў плодаагароднінных кансерваў, 6404,1 тыс. дал. безалкагольных напіткаў, 20,65 т жывёльнага масла за змену.

Асн. задачы рэфармавання П.б. — павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай буд. прадукцыі пры пераходзе да рыначнай эканомікі і стварэнне нац. сістэмы тэхн. нарміравання, стандартызацыі і сертыфікацыі, забеспячэнне ўстойлівасці і даўгавечнасці будынкаў і збудаванняў і іх пажарнай бяспекі, ахова навакольнага асяроддзя, эканомія энергарэсурсаў. П.б. ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць буд. арг-цыі Мін-ва архітэктуры і буд-ва. Праектаванне прамысл. прадпрыемстваў вядуць праектныя ін-ты «Белпрампраект», «Агртэхбудмаш», «Нафтахімпраект», Дзіпрасельбуд у Мінску, Дзярж. ін-т праектавання прадпрыемстваў машынабудавання Мін-ва прам-сці Рэспублікі Беларусь у Гомелі, Белнафтахімпраект у Наваполацку і інш.

П.​І.​Рогач.

т. 13, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)