бабі́на, -ы, мн. -ы, бабі́н, ж. (спец.).

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ба́біна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ба́біна
Р. Ба́біна
Д. Ба́біну
В. Ба́біна
Т. Ба́бінам
М. Ба́біне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бабі́на

‘адно бабовае зерне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бабі́на бабі́ны
Р. бабі́ны бабі́н
Д. бабі́не бабі́нам
В. бабі́ну бабі́ны
Т. бабі́най
бабі́наю
бабі́намі
М. бабі́не бабі́нах

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бабі́на

‘прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бабі́на бабі́ны
Р. бабі́ны бабі́н
Д. бабі́не бабі́нам
В. бабі́ну бабі́ны
Т. бабі́най
бабі́наю
бабі́намі
М. бабі́не бабі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бабі́на I ж., тех. боби́на

бабі́на II ж. (семя боба) бобо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабі́на 1, ‑ы, ж.

Адно бабовае зерне.

бабі́на 2, ‑ы, ж.

1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.

2. У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.

3. У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.

[Фр. bobine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБІ́НА,

1) у тэкстыльнай прамысловасці від пакоўкі нітак (ніткі намотваюцца на шпулю без фланцаў).

2) У электратэхніцы — прылада ў рухавіках унутр. згарання з батарэйнай сістэмай запальвання (іншая назва — індукцыйная шпуля, шпуля запальвання).

3) У выліч. тэхніцы, гука- і кінатэхніцы шпуля для намотвання магн. стужкі або кінаплёнкі.

т. 2, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бабіна (тэкст.) 2/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бабіна (у аўтамабілі) 2/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бабіна (у горнай справе) 2/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)