бабро́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бабро́ў бабро́ва бабро́ва бабро́вы
Р. бабро́вага бабро́вай
бабро́вае
бабро́вага бабро́вых
Д. бабро́ваму бабро́вай бабро́ваму бабро́вым
В. бабро́ў (неадуш.)
бабро́вага (адуш.)
бабро́ву бабро́ва бабро́вы (неадуш.)
бабро́вых (адуш.)
Т. бабро́вым бабро́вай
бабро́ваю
бабро́вым бабро́вымі
М. бабро́вым бабро́вай бабро́вым бабро́вых

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабро́ў, ‑ова.

Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБРО́Ў Усевалад Міхайлавіч

(1.12.1922, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 1.7.1979),

расійскі спартсмен (футбол, хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1967). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1956) і Ваенны ін-т фіз. культуры і спорту (1960). Алімп. чэмпіён (1956, Карціна-д’Ампецца, Італія), чэмпіён свету (1954, 1956) і Еўропы (1954—56) па хакеі з шайбай. У 1946—56 чэмпіён СССР па футболе і хакеі з шайбай. Аўтар кніг «Самы цікавы матч» (1963), «Рыцары спорту» (1971).

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́Ў Іван Іванавіч

(5.3.1905, в. Малыгіна Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 1.11.1943),

адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З 1930 на парт. рабоце ў Ленінградзе. З сак. 1941 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У пач. Вял. Айч. вайны ў палітупраўленні Зах., Цэнтр. франтоў. Са жн. 1942 у ЦШПР, з ліст. 1942 у распараджэнні БШПР. З сак. 1943 пам. упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, адначасова чл. штаба і нам. камандзіра Брэсцкага партыз. злучэння. Загінуў у баі каля в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на, ратуючы моладзь ад вывазу ў Германію.

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў А. М. 8/219

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў А. П. 8/260

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў Г. М. 4/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў І. С. 8/250

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў К. Е. 8/136

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баброў М. І. 11/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)