бабко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бабко́вы бабко́вая бабко́вае бабко́выя
Р. бабко́вага бабко́вай
бабко́вае
бабко́вага бабко́вых
Д. бабко́ваму бабко́вай бабко́ваму бабко́вым
В. бабко́вы (неадуш.)
бабко́вага (адуш.)
бабко́вую бабко́вае бабко́выя (неадуш.)
бабко́вых (адуш.)
Т. бабко́вым бабко́вай
бабко́ваю
бабко́вым бабко́вымі
М. бабко́вым бабко́вай бабко́вым бабко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бабко́вы бобко́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоў. Бабковы алей.

2. у знач. наз. бабко́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабо́к, -бку́, м.

Тое, што і бабоўнік (у 1 знач.).

|| прым. бабко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бобко́вый бабко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́сціся 1, уесца; уядуцца; пр. уеўся, уелася; зак.

1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што‑н. (пра фарбу, пыл і пад.). У натруджаныя рукі Антона Пятровіча ўеліся драбнюсенькія пылінкі металу. Даніленка. У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. Чарнышэвіч. Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы. Пташнікаў. // перан. Глыбока ўкараніцца. Уеліся прафесійныя звычкі. // перан. Разм. Вельмі захапіцца чым‑н., глыбока ўнікнуць у што‑н. Уесціся ў работу. □ Два вяскоўцы ля акна ўеліся ў карту. Шынклер. Бацька мой, патроху, вельмі ў чытанне ўеўся. Гарэцкі.

2. Урэзацца, упіцца; угрызціся. Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. Лынькоў. Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары. Галавач. Шчоўкнула, уелася ў грудзі Кароткая чарга!.. Лойка.

3. перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і пад. Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. Дуброўскі.

•••

Уесціся ў косці (пячонкі) — вельмі надаесці, апрацівець.

уе́сціся 2, уемся, уясіся, уесца; уядзімся, уясцеся, уядуцца, пр. уеўся, уелася; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць да якой‑н. стравы, корму; пачаць добра есці.

2. (часцей з адмоўем «не»). Наесціся (пра што‑н. вельмі смачнае). Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясіс[я]!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)