баба́хаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. баба́хаю баба́хаем
2-я ас. баба́хаеш баба́хаеце
3-я ас. баба́хае баба́хаюць
Прошлы час
м. баба́хаў баба́халі
ж. баба́хала
н. баба́хала
Загадны лад
2-я ас. баба́хай баба́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час баба́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баба́хаць несов., разг. (производить шум, грохот) баба́хнуть, ба́хнуть, гро́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баба́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да бабахнуць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баба́хаць, баба́х! Утварэнні, вядомыя ў многіх слав. мовах. Параўн. рус. баба́х, баба́хать, укр. баба́х, баба́хати, польск. babach. Гукапераймальнае ўтварэнне з рэдуплікацыяй (параўн. бах!, бахаць). Гл. Шанскі, 1, Б, 5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баба́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець.

Бабахнуў карабін.

Бабахнуў гром.

2. Гучна ўдарыць, стукнуць.

Бабахнулі дзверы.

Недзе бабахнула (безас.).

|| незак. баба́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. баба́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баба́хать несов., разг. баба́хаць, ба́хаць, бу́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баба́х, выкл.

1. Ужыв. для перадачы моцнага грукату (выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага).

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў бабахнуць, бабахаць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баба́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і бабахаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. бабахаць — бабахнуць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bllern

vi, vt ля́паць, шчо́ўкаць; баба́хаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)