Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былнык ‘мясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел.тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац.incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск.tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск.tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былный ‘мясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
native
[ˈneɪtɪv]1.
n.
1) ураджэ́нец -ца m., ураджэ́нка f., ро́дам зь яко́й-н. мясцо́васьці
He is a native of Miensk — Ён ро́дам зь Ме́нску
2) мясцо́вы -ага m., мясцо́вая f., тубы́лец-ьца m., тубы́лка f.; абарыге́н -а m.; аўтахто́н -а m., (пра чалаве́ка, жывёліну ці расьлі́ну)
2.
adj.
1) ро́дны
one’s native land — свой ро́дны край
one’s native language — свая́ ро́дная мо́ва
2) прыро́джаны (пра здо́льнасьці, та́лент)
native courtesy — прыро́джаная ве́тлівасьць
3) аўтахто́нны(пра культу́ру, звы́чаі)
4) чы́сты, самаро́дны
native ore — самаро́дак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)