аўтаматры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с, ж. (спец.).

Чыгуначны вагон з уласным рухавіком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтаматры́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўтаматры́са аўтаматры́сы
Р. аўтаматры́сы аўтаматры́с
Д. аўтаматры́се аўтаматры́сам
В. аўтаматры́су аўтаматры́сы
Т. аўтаматры́сай
аўтаматры́саю
аўтаматры́самі
М. аўтаматры́се аўтаматры́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўтаматры́са ж., ж.-д. автомотри́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаматры́са, ‑ы, ж.

Чыгуначны (пасажырскі або службовы) вагон з уласным рухавіком.

[Фр. automotrice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўтаматрыса 1/600—601; 2/539; 4/322; 7/78

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАМАТРЫ́СА

(франц. automotrice),

самаходны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згарання. Мае эл., мех. або гідрамеханічны прывод. Выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў і перамяшчэння вагонаў; спец. аўтаматрыса — для мантажных і аварыйна-аднаўленчых работ на электрыфікаваных чыгунках.

т. 2, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтаматры́са

(фр. automatrice)

чыгуначны пасажырскі або службовы вагон з уласным рухавіком.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтаматры́са

(фр. automotrice, ад гр. autos = сам + фр. motrice = маторны вагон)

чыгуначны пасажырскі або службовы вагон з уласным рухавіком.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

автомотри́са ж.-д. аўтаматры́са, -сы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)