а́ўта

(ісп. auto)

разнавіднасць рэлігійных драматычных прадстаўленняў у сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

аўта...² Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. аўтамабільны, напр.: аўтакалона, аўтапрабег, аўтабаза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўта...³ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. свой, сама-, напр., аўтагравюра, аўтапартрэт, аўтабіяграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўта...¹ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач.:

1) аўтаматычны, напр.: аўтазборка, аўтарэзка;

2) самаходны, напр.: аўтаплуг, аўтадрызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўта... 1,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт; 2) аўтамабіль, напрыклад: аўталесавоз, аўтасамазвал, аўтацыстэрна.

аўта... 2,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «аўтаматычны», напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка.

аўта... 3,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «самаходны», напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар.

аўта... 4,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «свой», «уласны» або аснове «сама...», напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра, аўтакаментарыі.

[Ад грэч. autos — сам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ўтао́на-гадзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́ўтао́на-гадзі́на а́ўтао́на-гадзі́ны
Р. а́ўтао́на-гадзі́ны а́ўтао́на-гадзі́н
Д. а́ўтао́на-гадзі́не а́ўтао́на-гадзі́нам
В. а́ўтао́на-гадзі́ну а́ўтао́на-гадзі́ны
Т. а́ўтао́на-гадзі́най
а́ўтао́на-гадзі́наю
а́ўтао́на-гадзі́намі
М. а́ўтао́на-гадзі́не а́ўтао́на-гадзі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АЎТА...

(ад грэч. autos сам),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

-аўта гл аўта- 1

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аўта- (аўтамабільны і аўтаматычны)

1. Auto-;

2. automatisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аўта-

(гр. autos = сам)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «аўтаматычны», «аўтамабільны», «свой, уласны, сама-».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)