аўсю́к, -у́, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.

|| прым. аўсюко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўсю́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўсю́к
Р. аўсюку́
Д. аўсюку́
В. аўсю́к
Т. аўсюко́м
М. аўсюку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўсю́к, -ку́ м., бот. овсю́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўсю́к, ‑у, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўсюк 1/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎСЮ́К, авёс пусты,

жывы авёс (Avena fatua),

кветкавая расліна з роду авёс сям. метлюжковых. Пашыраны ва ўсіх нетрапічных паясах Зямлі, акрамя Крайняй Поўначы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, на палях, каля дарог. Пустазелле пасеваў аўса пасяўнога і інш. яравых культур.

Аднагадовая травяністая расліна з валасніковым коранем. Сцябло круглаватае, прамастойнае, выш. да 120 см. Лісце лінейнае, пляскатае, шурпатае. Каласкі 2—3-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім каленчата-сагнутым асцюком. Мяцёлка буйная, раскідзістая, даўж. да 30 см. Плод — плевачная верацёнападобная зярняўка. Аўсюк лёгка скрыжоўваецца з аўсом пасяўным і пагаршае яго селекцыйныя якасці.

Аўсюк.

т. 2, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аўсю́каўсюк, Avena fatua’ (Шат.), аўсюгаўсюк, аўсяніца і інш. падобныя расліны’ (маг., Кіс.), рус. овсюг, укр. овсюг, вівсюк, з іншай суфіксацыяй чэш. ovsik, ovsiha, серб.-харв. овсӣк(а). Да авёс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

овсю́г бот. аўсю́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АВЁС ПУСТЫ́,

тое, што аўсюк.

т. 1, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫВЫ́ АВЁС,

тое, што аўсюк.

т. 6, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)