аўстэ́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўстэ́рыя аўстэ́рыі
Р. аўстэ́рыі аўстэ́рый
Д. аўстэ́рыі аўстэ́рыям
В. аўстэ́рыю аўстэ́рыі
Т. аўстэ́рыяй
аўстэ́рыяю
аўстэ́рыямі
М. аўстэ́рыі аўстэ́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Аўстэрыя 1/590; 3/378; 5/467

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎСТЭ́РЫЯ (італьян. osteria),

заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і на Беларусі з 16 ст., найб. пашырана з 18 ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандл. плошчах або гал. вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гасп., гандлёвыя і інш. будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. Аўстэрыі сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый.

Аўстэрыя ў в. Варняны (Астравецкі раён Гродзенскай вобл.). Агульны выгляд. Фота пач. 20 ст.

т. 2, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аўстэ́рыя ’заезны двор, гасцініца’ (у Беларусі ў XVI–XVIII стст.) (Нас., Бяльк., Бесар., БелСЭ). З польск. austerja ’тс’, запазычанага з італ. osteria (Кюнэ, Poln., 42). Параўн. Рыхардт, Poln., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)