Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў (Міхась) (Міхаіл Аўрамавіч, н. 8.10.1938, в. Халіпы Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Піша на бел. і рус. мовах. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1961). Працаваў у прэсе. У 1964 пераехаў у Крым, жыве ў Ялце. Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў «Млечны шлях» (1969), «Сем калодзежаў» (1976), «Родныя гарызонты» (1982), «Вянок васільковы» (1992). Асн. матывы яго творчасці: любоў да роднай зямлі, адзінства чалавека і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́НСКІ (Міхаіл Аўрамавіч) (22.1.1913, г. Гомель — люты 1980),
бел. самадзейны разьбяр па дрэве. З 1954 жыў у Жлобіне. Працаваў у станковай скульптуры. Творы адметныя выразнасцю пластыкі і вобразнай характарыстыкай персанажаў («Разведка», 1936; «У дазоры», 1937; «У абарону міру», 1939; «Марскі дэсант», 1947; «Партызан», 1948; «Рэйкавая вайна», 1955; «Праца», 1959; «Нарачанскі рыбак», 1960; «Салігорцы», 1965; «Хірург», 1967; «Ля партызанскага кастра», 1970). Вырабляў разны хатні посуд (дэкар. ваза «Багацце», 1965, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Павел Аўрамавіч) (13.11.1897, в. Красноўка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.2.1975),
бел. рэжысёр, драматург.Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтваў (1926). У 1930—36 працаваў у БДТ-1 (Бел.т-р імя Я.Купалы), адначасова заг. (1932—33), маст. кіраўнік (1935—36), выкладчык (1936—38) студый т-ра. Сярод пастановак: «Герой» Я.Рамановіча, «Мядзведзь» А.Чэхава, «Агаціна цялушка» (па сваёй п’есе; усе 1933), «Сімфонія гневу» В.Шашалевіча (1935, разам з Л.Літвінавым). Адыграў значную ролю ў дзейнасці калг.-саўгасных т-раў Беларусі. Маст. кіраўнік т-раў: Барысаўскага (1936—38) і Заслаўскага (1938—39) калг.-саўгасных, Пінскага абл.драм. (1939—41). Найб. значныя пастаноўкі: «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Сваты» І.Гурскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні. У 1947—63 гал. рэжысёр Бел. радыё. Аўтар п’ес «Лявоніха» (1960), «Дзівосы на калёсах» (1961) і інш., інсцэніровак для радыё.