а́ўгіевы,

У выразе: аўгіевы стайні — пра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аўгіевы стайні 1/569; 3/431

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЎГІЕВЫ СТА́ЙНІ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялікія і вельмі забруджаныя стайні цара Эліды Аўгія. Геракл ачысціў Аўгіевы стайні за адзін дзень, пусціўшы ў іх ваду рэк Алфея і Пенея, і гэтым здзейсніў адзін з 12 сваіх подзвігаў. У пераносным сэнсе Аўгіевы стайні — вельмі бруднае месца ці запушчаная работа.

т. 2, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́ўгіеў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́ўгіеў а́ўгіева а́ўгіева а́ўгіевы
Р. а́ўгіевага а́ўгіевай
а́ўгіевае
а́ўгіевага а́ўгіевых
Д. а́ўгіеваму а́ўгіевай а́ўгіеваму а́ўгіевым
В. а́ўгіеў (неадуш.)
а́ўгіевага (адуш.)
а́ўгіеву а́ўгіева а́ўгіевы (неадуш.)
а́ўгіевых (адуш.)
Т. а́ўгіевым а́ўгіевай
а́ўгіеваю
а́ўгіевым а́ўгіевымі
М. а́ўгіевым а́ўгіевай а́ўгіевым а́ўгіевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

а́ўгіеў: а́ўгіевы ста́йні а́вгиевы коню́шни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́ўгіеў, ‑ева.

У выразе: аўгіевы стайні гл. стайня.

[Ад імя легендарнага цара старажытнагрэчаскай міфалогіі Аўгія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́вгиев / а́вгиевы коню́шни миф., перен. а́ўгіевы ста́йні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́йня ж. коню́шня;

а́ўгіевы ста́йніа́вгиевы коню́шни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каню́шня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для коней. Паблізу рачулкі размяшчаўся гаспадарчы двор — канюшня галоў на сорак, кароўнік і свінарнік. Хадкевіч. [Коні] былі рахманыя, павольныя, надта цягавітыя стварэнні, стаялі ў пабеленай канюшні, крытай бляхаю. Мікуліч.

2. Неадабр. Пра бруднае запушчанае памяшканне.

•••

Аўгіевы канюшні — тое, што і аўгіевы стайні (гл. стайня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

augiaszowy

augiaszow|y

: stajnia ~a (Augiasza) — аўгіевы стайні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)