аэро́бус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аэро́бус аэро́бусы
Р. аэро́буса аэро́бусаў
Д. аэро́бусу аэро́бусам
В. аэро́бус аэро́бусы
Т. аэро́бусам аэро́бусамі
М. аэро́бусе аэро́бусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аэро́бус м. аэро́бус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аэро́бус аэро́бус, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аэро́бус, ‑а, м.

Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЭРО́БУС,

шырокафюзеляжны самалёт для перавозкі вял. колькасці пасажыраў на далёкія адлегласці. Адрозніваецца высокім узроўнем камфорту, а таксама магчымасцю спрошчаных аперацый з багажом (напр., пасажыр можа здаваць багаж або ўзяць яго з сабой і паставіць у спец. адведзеным месцы). Выкарыстанне аэробусаў павялічвае аб’ём пасаж. перавозак (напр., Іл-86 да 350 пасажыраў) пры змяншэнні колькасці рэйсаў і павышэнні бяспекі паветр. руху. Найб. вядомыя на міжнар. лініях аэробусы вытв-сці ЗША, зах.-герм. фірмаў («Боінг», А-310 і інш.).

т. 2, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аэро́бус м. Airbus [´ɛ:r-] m -ses, -se, Grßraumverkehrsflugzeug n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аэро́бус

(фр. aerobus)

транспартны самалёт для перавозкі пасажыраў на кароткія і сярэднія адлегласці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

двухпа́лубны, -ая, -ае.

Які мае дзве палубы (пра карабель, самалёт).

Д. параход.

Д. аэробус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

jumbo1 [ˈdʒʌmbəʊ] n. pl. jambos (таксама jambo jet) аэро́бус, вялі́зны самалёт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aerobus, ~u

м. аэробус

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)