ашчапе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што (разм.).

Моцна абхапіць, абняць.

Дзіця ашчаперыла маці за шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчапе́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ашчапе́ру ашчапе́рым
2-я ас. ашчапе́рыш ашчапе́рыце
3-я ас. ашчапе́рыць ашчапе́раць
Прошлы час
м. ашчапе́рыў ашчапе́рылі
ж. ашчапе́рыла
н. ашчапе́рыла
Загадны лад
2-я ас. ашчапе́р ашчапе́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час ашчапе́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ашчапе́рыць сов., разг. (крепко) обхвати́ть, (крепко) обня́ть;

дзіця́ ~рыла ма́ці за шы́ю — ребёнок обхвати́л (о́бнял) мать за ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчапе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Моцна абхапіць, абняць. Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчапе́рыць разм. (моцна абняць) umármen vt, in die Arme schlíeßen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ашчапе́рыць 1 (БРС, Янк. I), ошчоперыць ’абхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць 2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць 1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватить ’стукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчарэ́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і ашчаперыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчарэ́піць сов., см. ашчапе́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчарэ́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і ашчаперыць. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчарэ́піць (БРС, Шат., Янк. Мат., Бір. Дзярж.), абшчарэпіць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’, ашчарэпам ’ухапіўшыся абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.). Ад ашчаперыць (гл.) з метатэзай у канцы слова (рэпі — перы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)