ачышча́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ачышча́льнік ачышча́льнікі
Р. ачышча́льніка ачышча́льнікаў
Д. ачышча́льніку ачышча́льнікам
В. ачышча́льнік ачышча́льнікі
Т. ачышча́льнікам ачышча́льнікамі
М. ачышча́льніку ачышча́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ачышча́льнік м., спец. очисти́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачышча́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор, прыстасаванне, рэчыва для ачысткі чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очисти́тель спец. ачышча́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

windscreen wiper [ˈwɪndskri:nˌwaɪpə] n. ачышча́льнік ветраво́га шкла, «дво́рнік»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

purifier

[ˈpjʊrɪfaɪər]

n.

ачышча́льнікm. (прыла́да, сро́дак)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rectifier

[ˈrektɪfaɪər]

n.

1) Chem. ачышча́льнік, рэктыфіка́тар -у m.

2) Electr. выпраста́льнік -а m.о́ку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wycieraczka

ж.

1. палавік; дыванок (выціраць ногі);

2. спец. ачышчальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БУЛЬБАСАРТАВА́ЛЬНЫ ПУНКТ,

комплекс машын і абсталявання для аддзялення выкапанай бульбы ад раслінных рэшткаў і глебы з адначасовым калібраваннем клубняў і падачай іх у тару. Бывае перасоўны (выкарыстоўваецца каля буртоў і бульбасховішчаў) і стацыянарны.

Перасоўны бульбасартавальны пункт КСП-15В мае прыёмны бункер (да 8 т), модулі сепарацыі і калібравальны (на яго вынасных транспарцёрах можна перабіраць бульбу ўручную), загрузачныя канвееры. На калібравальным модулі фуражная бульба (меней за 50 г) і сярэдняя яе фракцыя (50—80 г) правальваюцца ў ячэйкі паміж ролікамі, а буйнейшыя клубні ідуць на транспарцёр ручной пераборкі. Прадукцыйнасць такога пункта 8—18,8 т/гадз. У Беларусі выкарыстоўваюцца таксама стацыянарныя бульбасартавальныя пункты айч. вытв-сці прадукцыйнасцю 25—30 т/гадз.

Л.​Я.​Сцяпук, А.​Л.​Рапінчук.

Тэхналагічная схема бульбасартавальнага пункта КСП-15В: 1 — пандус; 2 — прыёмны бункер; 3 — ачышчальнік кучы; 4 — машына для калібравання; 5 — транспарцёр пераборкі; 6 — загрузачны канвеер.

т. 3, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА.

Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).

Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.

Г.​Г.​Маркевіч.

Схема буракаўборачнай машыны МКП-6: 1 — трактар; 2 — выкопвальнае прыстасаванне; 3 — турбінны ачышчальнік; 4 — падоўжны элеватар; 5 — сепаравальная горка; 6 — выгрузны транспарцёр; 7 — транспартны сродак.

т. 3, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)