ачуча́ць

‘прыводзіць у прытомнасць каго-небудзь, што-небудзь (галаву і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ачуча́ю ачуча́ем
2-я ас. ачуча́еш ачуча́еце
3-я ас. ачуча́е ачуча́юць
Прошлы час
м. ачуча́ў ачуча́лі
ж. ачуча́ла
н. ачуча́ла
Загадны лад
2-я ас. ачуча́й ачуча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ачуча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ачуча́ць ’прыводзіць у стан свядомасці пасля амярцвення’ (Нас.), ачуча́цца, ачу́чывацца ’прыходзіць у прытомнасць’ (Нас.), рус. смал. очуча́ть, ц.-слав. ощущать ’адчуваць’ з ст.-слав. оштоуштати, польск. ocucać ’прыводзіць у прытомнасць’. Гл. ачуціць, параўн. Фасмер, 3, 180; Праабражэнскі, 1, 673 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)