ачмурэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ачмурэ́нне
Р. ачмурэ́ння
Д. ачмурэ́нню
В. ачмурэ́нне
Т. ачмурэ́ннем
М. ачмурэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ачмурэ́нне ср., разг. о́дурь ж., одуре́ние, обалде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачмурэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. ачмурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачмурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

Ачмурэў ты ці што?

|| наз. ачмурэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Соннае ачмурэнне, гл. Красаўка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

соннае ачмурэнне

т. 15, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чмут, -а і -у, М чму́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. -а. Ашуканец, несумленны ў адносінах да людзей чалавек.

2. -у. Дурман, ачмурэнне.

Змятаць з дарогі старых законаў ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обалде́ние ачмурэ́нне, -ння ср.; адурэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одуре́ние адурэ́нне, -ння ср., ачмурэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРАСА́ЎКА (Atropa),

род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).

Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.

Красаўка беладонна.

т. 8, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)