ацтэ́кскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ацтэ́кскі ацтэ́кская ацтэ́кскае ацтэ́кскія
Р. ацтэ́кскага ацтэ́кскай
ацтэ́кскае
ацтэ́кскага ацтэ́кскіх
Д. ацтэ́кскаму ацтэ́кскай ацтэ́кскаму ацтэ́кскім
В. ацтэ́кскі (неадуш.)
ацтэ́кскага (адуш.)
ацтэ́кскую ацтэ́кскае ацтэ́кскія (неадуш.)
ацтэ́кскіх (адуш.)
Т. ацтэ́кскім ацтэ́кскай
ацтэ́кскаю
ацтэ́кскім ацтэ́кскімі
М. ацтэ́кскім ацтэ́кскай ацтэ́кскім ацтэ́кскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ацтэ́кскі ацте́кский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацтэ́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ацтэкаў. Ацтэкская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацте́кский ацтэ́кскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТЭГУСІГА́ЛЬПА (Tegucigalpa),

горад, сталіца Гандураса, на Пд краіны, у даліне р. Чалутэка. 950 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, піваварная, спіртагарэлачная, тытунёвая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., мэблевая, керамічная. Ун-т (з 1847). Акадэмія Гандураса, Гандураская акадэмія геаграфіі і гісторыі. Нац. музей. Арх. помнікі 18 ст. (касцёлы, палацы і інш.).

У старажытнасці на тэр. Т. быў індзейскі (ацтэкскі) горад, на месцы якога ў 1579 у сувязі з адкрыццём пакладаў серабра іспанцы заснавалі свой горад. У 18 ст. з распрацоўкай новых радовішчаў серабра, золата і мармуру Т. пачала хутка развівацца. Пасля абвяшчэння Гандураса незалежнай рэспублікай (1838) горад вёў барацьбу за статус сталіцы з г. Камаягуа. У 1880 Т. стала сталіцай, абодва гарады былі адміністрацыйна аб’яднаны.

т. 16, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)