Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Achilles
[əˈkɪli:z]
n.
Ахіле́с -а m.
Achilles’ heel — ахіле́сава пята́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АХІ́Л,
Ахілес, у грэчаскай міфалогіі герой Траянскай вайны, адзін з гал. персанажаў «Іліяды». Паводле падання, маці Ахіла, марская багіня Фетыда, каб зрабіць сына бессмяротным, пакупала яго ў свяшчэнных водах р. Стыкс. Толькі пятка, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальная. Загінуў Ахіл ад стралы Парыса, што трапіла ў пятку (адсюль выраз «ахілесава пята»). Ахіл — улюбёны герой стараж.-грэч. мастакоў і паэтаў, яму прысвечаны шматлікія малюнкі на ант. вазах, пампейскія фрэскі, рэльефы рым. саркафагаў. Міф пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў А.ванДэйка, П.П.Рубенса, Дж.Б.Цьепала, Н.Пусэна, А.Іванава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пята́, ‑ы́, ДМ пяце́; мн. пя́ты (зліч.2,3,4 пяты́), пят; ж.
1. Задняя частка ступні. Андрэй паглядзеў .. [цётцы Таццяне] услед, як яна ішла па халоднай зямлі босымі нагамі з парэпанымі пятамі.Пестрак.// Частка панчохі або шкарпэткі, якая закрывае гэтую частку ступні. Гэлька, Лявонава дачка, рабіла парцяную панчоху — дарабляла пяту.Баранавых.
2.Спец. Апорная частка чаго‑н. (якая іншы раз устаўляецца ў якую‑н. аснову, гняздо).
•••
Ахілесава пята — пра слабае месца каго‑н. (паводле грэчаскага міфа, Ахілес меў толькі адно слабае месца на целе — пяту, ад раны ў якую і загінуў).
З галавы да пят; ад пят да галавыгл. галава.
Кату па пятугл. кот.
Наступаць на пятыкамугл. наступаць.
Падмазаць пятыгл. падмазаць.
Пад пятойкаго або чыёй — пад уладай, пад прыгнётам.
Па пятах — неадступна, услед (хадзіць).
Сесці на пятыкамугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́ТАЎ Андрэй Георгіевіч
(н. 27.5.1937, С.-Пецярбург),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1962). Першая кніга — зб. апавяданняў «Вялікі шар» (1963). У зб-ках апавяданняў «Аптэкарскі востраў» (1968), аповесцяў «Дачная мясцовасць» (1967), «Спосаб жыцця» (1972), «Дні чалавека» (1976), «Нядзельны дзень» (1980), цыкле аповесцяў «Роля» (1976), раманах «Малады Адоеўцаў» (1976), «Пушкінскі дом» (1987), «Апантаныя» (ч. 1—3, 1995) і інш. — філас.-этычныя і эстэт. праблемы, унутраны свет сучаснага інтэлігента. Для стылю пісьменніка характэрна спалучэнне белетрыстыкі і эсэістыкі, прасякнутай лірызмам. Аўтар дзённікаў-падарожжаў («Адна краіна», 1961; «Урокі Арменіі», 1967—68; «Азарт», 72), літ.-біягр. партрэтаў («Падарожжа да сябра дзяцінства», 1966), нататкаў пра л-ру і мастацтва («Выбар натуры», 1971—73; «Ахілес і чарапаха», 1975), філас.-публіцыстычных нарысаў («Птушкі, або Новыя звесткі пра чалавека», 1971—75, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ Мікалай Мікалаевіч
(27.2.1831, г. Варонеж, Расія — 13.6.1894),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850—57), пенсіянер АМ у Італіі (1857—63). Працаваў у Рыме (1857—59) і Фларэнцыі (1860—69). З 1870 у Пецярбургу. Зазнаў уплыў К.Брулова і А.Іванава. Адзін з заснавальнікаў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. У ранніх творах традыц. для акад. мастацтва евангельскія тэмы трактаваў з глыбокім псіхалагізмам і драматызмам («Тайная вячэра», 1863; «Вестуны ўваскрэсення», 1867). У карцінах на евангельскія тэмы («Што ёсць ісціна?», 1890; «Распяцце», 1892—94, «Галгофа», 1893) сцвярджаў блізкія да поглядаў Талстога ідэі духоўнага пратэсту супраць зла, веліч ахвярнага подзвігу ў імя ідэі. Звяртаўся да гіст. жывапісу («Пётр І дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе», 1871, і інш.), пейзажаў, партрэтаў. Яго партрэты перадаюць складанасць духоўнага жыцця чалавека («А.І.Герцэн», 1867, «Л.М.Талстой», 1884, «Аўтапартрэт», 1893). У Нац.маст. музеі Беларусі тры карціны Ге: «Ахілес аплаквае цела Патрокла», 1855, «Рымлянка», 1857, «Мужчынская галава», 1868.