Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ахо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Асоба, што ахоўвае, сцеражэ каго-, што-н.; вартаўнік.
2. Той, хто беражэ, шануе каго-, што-н.
А. сям’і.
|| ж.ахо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ахо́ўнікм.
1. (охраняющий что-л.) охра́нник;
2. храни́тель;
3.уст., ирон. блюсти́тель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахо́ўнік, ‑а, м.
1. Асоба, якая ахоўвае. сцеражэ каго‑, што‑н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка.Мележ.
2. Той, хто беражэ, шануе каго‑, што‑н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям’і.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахо́ўнікм Wáchsoldat m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
страж, -а, мн. -ы, -аў, м. (высок.).
Ахоўнік, абаронца.
С. закона.
С. парадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ахо́ўніца, ‑ы, ж.
Жан.даахоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оберега́тель засцерага́льнік, -ка м., ахо́ўнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)