ахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. Абараняць ад чыйго-н. нападу, вартаваць, сцерагчы.

Чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта.

2. Берагчы, шанаваць.

А. прыроду.

3. Засцерагаць ад чаго-н. шкоднага.

А. ад сонца.

|| зак. ахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ахо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ахо́ўваю ахо́ўваем
2-я ас. ахо́ўваеш ахо́ўваеце
3-я ас. ахо́ўвае ахо́ўваюць
Прошлы час
м. ахо́ўваў ахо́ўвалі
ж. ахо́ўвала
н. ахо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. ахо́ўвай ахо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ахо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахо́ўваць несов.

1. (принимать меры безопасности) охраня́ть;

а. склад — охраня́ть склад;

2. (предохранять от чего-л. вредного, неприятного) оберега́ть; огражда́ть; защища́ть;

а. лясы́ ад пажа́ру — оберега́ть леса́ от пожа́ра;

а. ад хвалява́нняў — огражда́ть от волне́ний;

а. ад со́нца — защища́ть от со́лнца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.

2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахо́ўваць (be)schützen vt, bewchen vt; whren vt (інтарэсы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ахава́ць гл. ахоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предохраня́ть несов. засцерага́ць; (охранять) ахо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

охраня́ть несов.

1. (от порчи, вредного влияния) ахо́ўваць, засцерага́ць;

2. (стеречь) ахо́ўваць, вартава́ць, пільнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оберега́ть несов. засцерага́ць, сцерагчы́, ахо́ўваць;

оберега́ть леса́ от пору́бки ахо́ўваць (сцерагчы́) лясы́ ад пару́бкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэванасаджэ́нне, -я, н.

1. Пасадка дрэў, спосаб развядзення лясоў саджанцамі.

2. звычайна мн. -і, -яў. Пасаджаныя дрэвы.

Трэба ахоўваць дрэванасаджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)