Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ахаладжэ́ннеср., прям., перен. охлажде́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахаладжэ́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводледзеясл. ахаладзіць (у 1 знач.) істанпаводлезнач.дзеясл. ахаладзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АХАЛАДЖЭ́ННЕ,
працэс адвядзення цеплаты ад рэчыва ці аб’екта з мэтай паніжэння яго тэмпературы. Адрозніваюць ахаладжэнне ўмеранае (вышэй за 120 К) і крыягеннае (ніжэй за 120 К). Для ўмеранага выкарыстоўваюць сумесі цвёрдых ці вадкіх рэчываў: ваду, лёд, іх сумесі з солямі, напрыклад з хлорыстымі натрыем і амоніем; прыстасаванні (напр., халадзільнікі) з вадкімі холадаагентамі (пераважна аміяк, прапан-прапіленавыя сумесі, хладоны). Крыягеннае ахаладжэнне адбываецца пры выпарэнні звадкаваных газаў (паветра, азот, вадарод, гелій) з дапамогай халадзільных установак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАГНІ́ТНАЕ АХАЛАДЖЭ́ННЕ,
метад атрымання тэмператур, ніжэйшых за 1 К, шляхам адыябатнага размагнічвання парамагнітных рэчываў (гл.Адыябатны працэс, Парамагнетызм). Прапанаваны П.Дэбаем і У.Ф.Джыёкам; здзейснены ў 1933.
Пры М.а. парамагнітны ўзор, ахалоджаны вадкім геліем, намагнічваюць у магутным мага. полі, пасля выключэння якога ўзор размагнічваецца з прычыны цеплавога руху атамаў, і яго т-ра ва ўмовах цеплаізаляцыі зніжаецца (гл.Магнетакаларычны эфект). Для атрымання т-р ∼10−3 К выкарыстоўваюць солі рэдказямельных элементаў (напр., сульфат гадалінію), а таксама інш. парамагнітныя рэчывы (напр., хрома-каліевы і жалеза-каліевы галын), у крышт. рашотцы якіх знаходзяцца іоны з недабудаванымі электроннымі абалонкамі і адрозным ад нуля ўласным магн. момантам (Fe+3, Cr+3, Gd+3). Пры выкарыстанні парамагнетызму атамных ядраў (напр., ва ўзоры медзі) атрымліваюць т-ры да 10−6 К. М.а. шырока выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях пры вывучэнні звышцякучасці і звышправоднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пераахаладжэ́нне, ‑я, н.
Занадта моцнае ахаладжэнне. //Спец.Ахаладжэнне вадкасцей ніжэй тэмпературы замярзання (без пераходу іх у цвёрды стан), а пары і газаў — ніжэй тэмпературы кандэнсацыі (без пераходу ў вадкі стан).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)