афраамерыка́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. афраамерыка́нец афраамерыка́нцы
Р. афраамерыка́нца афраамерыка́нцаў
Д. афраамерыка́нцу афраамерыка́нцам
В. афраамерыка́нца афраамерыка́нцаў
Т. афраамерыка́нцам афраамерыка́нцамі
М. афраамерыка́нцу афраамерыка́нцах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Afro-American​1 [ˌæfrəʊəˈmerɪkən] n. афраамерыка́нец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

buppie, buppy [ˈbʌpi] n. infml замо́жны малады́ афраамерыка́нец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПА́РКЕР (Parker) Чарлі (Чарлз Крыстафер; псеўд. Бёрд; Bird; 29.8.1920, г. Канзас-Сіці, штат Місуры, ЗША — 12.3.1955),

амерыканскі джазавы музыкант, выканаўца на альт-саксафоне, кампазітар. Па паходжанні афраамерыканец. З 1935 выступаў з рознымі джазавымі калектывамі, адначасова ў квінтэце Дж.Гілеспі, з 1947 са створаным ім квінтэтам; іграў і са стр. аркестрам. Яго імправізацыі вызначаліся віртуознасцю, развітым рытмавым і дынамічным мысленнем, асаблівасцямі гуказдабывання і фразіроўкі, што надавала яго выкананню асіметрычнасць і неардынарнасць. Стварыў (разам з Гілеспі) джазавы стыль бібоп («Салёны арахіс», «Звычайная вышыня», 1945). Сярод інш. найб. вядомых кампазіцый: «Цяпер пара», «Канфірмацыя», «Сюіта хатняй птушкі», «Арніталогія»; канцэртны альбом «Квінтэт года» (разам з Гілеспі, 1953) і інш.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маўр м.

1. Máure m -n, -n;

2. Mohr m -en, -en (разм. негр, афраамерыканец)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)