Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
афе́кт, -ту м. аффе́кт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
афе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Праяўленне моцнага нервовага ўзрушэння.
[Ад лац. affectus — душэўнае хваляванне, страсць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АФЕ́КТ
(ад лац. affectus душэўнае хваляванне, страсць),
моцны кароткачасовы эмацыянальны стан, звязаны з раптоўнай зменай важных для суб’екта жыццёвых абставін. Адрозніваюць фізіял.афект і паталагічны, які ўзнікае ў адказ на цяжкую раптоўную псіхалагічную траўму і праяўляецца кароткачасовым псіхічным расстройствам. Афект суправаджаецца рэзкімі рухамі і зменамі ў функцыях унутр. органаў і праяўляецца моцнымі эмоцыямі — адмоўнымі (гнеў, абурэнне, злосць, жах) або станоўчымі (радасць, захапленне). У аснове афекту — стан унутр. канфлікту чалавека ад супярэчнасці паміж яго ўласнымі схільнасцямі, імкненнямі, жаданнямі і немагчымасцю іх выканання. Крымін. адказнасць за злачынства, учыненае ў стане фізіял. афекту, не выключаецца, але пры пэўных абставінах можа быць змякчана. За злачынства, учыненае ў стане паталаг. афекту, асоба крымін. адказнасці не падлягае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
афе́ктм Affékt m -(e)s, -e, Gemütsbewegung f -, -en, Gemütserregung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
афе́кт
(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)
стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Афе́кт ’моцнае хваляванне; запальчывасць і злосць’, ст.-бел.афектъ, аффектъ ’моцнае жаданне, страсць’ (канец XVI — пачатак XVII ст., Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.). Запазычана праз польскую мову або непасрэдна з лац.affectus ’прыхільнасць, пачуццё, любоў’, гл. Гіст. лекс., 108; Булыка, Запазыч., 34; параўн., аднак, Краўчук, ВЯ, 4, 1968, 123, дзе адмаўляецца насуперак Рудніцкаму, 1, 41, непасрэднае запазычанне ўкр.афе́кт з лацінскай па акцэнталагічных прычынах — наяўнасці ў Бярынды слова з двума націскамі: а́фект і афе́кт. Магчыма, паўторнае запазычанне ў беларускую літаратурную мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), пра што сведчыць сучасная семантыка слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
афе́кт
(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)
кароткачасовы стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці (адчаю, лютасці, жаху і г. д.), які суправаджаецца рэзкімі рухамі, крыкам, плачам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аффе́ктафе́кт, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)