ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў АФГАНІСТА́НЕ,
узброеная барацьба ўнутры афг. грамадства з восені 1978 з прычыны нявырашанасці паліт., эканам., сац., этн.-нац. і рэліг. праблем у краіне. На 1-м этапе вайны (1978—79) супраць новаўвядзенняў кіруючай Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) выступіла ўзбр. радыкальная ісламская апазіцыя (фундаменталісты), якая пасля паражэння сваіх папярэдніх антыўрадавых мяцяжоў 1970—75 арганізавала на тэр. Пакістана падрыхтоўку маджахедаў. Ва ўмовах крызісу ўлады па просьбе кіраўніцтва НДПА 27.12.1979 у Афганістан уведзены сав. войскі, новым ген. сакратаром НДПА і прэзідэнтам краіны стаў Б.Кармаль. На 2-м этапе (1980—89) непасрэдны ўдзел у вайне сав. ваен. кантынгенту (да 120 тыс. чал.) прывёў да кансалідацыі апазіцыйных НДПА сіл. Апошнім аказвалі падтрымку і дапамогу ЗША (у 1980—86 кангрэс выдаткаваў 750 млн., у 1987 — 630 млн. дол.), Пакістан, частка араб. краін, фундаменталісты Ірана, Кітай і інш. У кастр. 1986 з Афганістана выведзены 6 сав. палкоў. Пры новым афг. лідэры Наджыбуле афіцыйна абвешчана палітыка нац. прымірэння (снеж. 1986), прынята канстытуцыя 1987, уведзена шматпарт. сістэма і інш. Пасля падпісання ў Жэневе 14.4.1988 прадстаўнікамі Афганістана, Пакістана, СССР, ЗША шэрагу дакументаў аб паліт. урэгуляванні афг. праблемы 15.2.1989 з Афганістана канчаткова выведзены сав. войскі. На 3-м этапе вайны (1989—92) пасля спынення паставак зброі з Расіі ўраду Наджыбулы (прэзідэнт Афганістана да 16.4.1992) узбр. апазіцыя 28.4.1992 заняла Кабул, да ўлады прыйшлі яе лідэры (гл. В.Рабані, Г.Хекмаціяр). На 4-м этапе (1992—96) у межах т.зв. мусульм. рэвалюцыі забаронена дзейнасць Партыі Айчыны (былая НДПА). Абвастрэнне рознагалоссяў паміж пушгунскім і непуштунскім лагерамі ісламістаў выклікала новую жорсткую хвалю грамадз. вайны. 5-ы этап звязаны з дзейнасцю найб. артадаксальных ісламістаў — талібаў, якія імкнуцца да суцэльнай ісламізацыі краіны. У вер. 1996 яны захапілі Кабул, да 1997 кантралявалі 2/3 тэр. Афганістана, наблізіліся да мяжы з Таджыкістанам і Туркменіяй. У ходзе грамадз. вайны загінулі 1,5 млн. афганцаў і 15 тыс. сав. вайскоўцаў (з іх больш за 750 чал. з Беларусі), 5 млн. афг. грамадзян сталі бежанцамі, знішчана 80% прадукц. сіл краіны і інш.
Літ.:
Спольников В.Н. Афганистан: Исламская оппозиция: Истоки и цели. М., 1990;
Война в Афганистане. М., 1991;
Афганистан-95 // Азия и Африка сегодня. 1995. № 10.
М.Г.Елісееў.
т. 5, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Афганіста́н
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Афганіста́н |
| Р. |
Афганіста́на |
| Д. |
Афганіста́ну |
| В. |
Афганіста́н |
| Т. |
Афганіста́нам |
| М. |
Афганіста́не |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
таліба́н
‘фундаменталісцкі рух у Афганістане’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
таліба́н |
| Р. |
таліба́на |
| Д. |
таліба́ну |
| В. |
таліба́н |
| Т. |
таліба́нам |
| М. |
таліба́не |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уйгу́ры, -аў, адз. уйгу́р, -а, м.
Народ, які жыве на тэрыторыі Кітая, у Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Афганістане.
|| ж. уйгу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. уйгу́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
джэйра́н, ‑а, м.
Від газелі 2, распаўсюджаны ў Афганістане, Сірыі, Іране, Закаўказзі.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саз, ‑а, м.
Струнны шчыпковы інструмент, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.
[Перс. saz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарда́р, ‑а, м.
1. У Афганістане і Іране — правадыр племені, уплывовы саноўнік.
2. У некаторых краінах Усходу — галоўнакамандуючы войскамі.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫРУ́Д,
назва р. Тэджэн у Афганістане і Іране.
т. 5, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)