Афармленчае мастацтва 1/614—615

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АФАРМЛЕ́НЧАЕ МАСТА́ЦТВА,

від творчай дзейнасці па функцыянальным комплексным аб’яднанні навакольнай прасторы ў адзінае мастацкае цэлае. Раней пад афармленчым мастацтвам разумелі святочнае (часовае) афармленне вуліц, плошчаў, дэманстрацый, гулянняў, экспазіцый, стэндаў нагляднай агітацыі і гэтак далей. З 1970-х г. дыяпазон афармленчага мастацтва значна пашырыўся. Яно ўключае дызайн (часткова), прамысл. графіку, афармленне інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, вырашэнне экспазіцыйных выставак, музеяў і інш. На Беларусі развіваецца з 1920-х г., калі група «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» ў Віцебску на чале з К.​Малевічам выпрацавала праграму мастака-афарміцеля. Сярод сучасных мастакоў у афармленчым мастацтве працуюць Э.​Агуновіч, Я.​Ждан, А.​Зайцаў, М.​Кірылаў, А.​Кроль, І.​Харламаў і інш.

Літ.:

Искусство и быт: [Сб. статей]. Вып. 2. М., 1964;

Бродский Б. Художник и город. М., 1965.

Э.​К.​Агуновіч.

Да арт. Афармленчае мастацтва. Я.​Ждан. Эскіз заслоны да гала-канцэрта, прысвечанага 100-годдзю Полацкай епархіі.

т. 2, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афармле́нчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. афармле́нчы афармле́нчая афармле́нчае афармле́нчыя
Р. афармле́нчага афармле́нчай
афармле́нчае
афармле́нчага афармле́нчых
Д. афармле́нчаму афармле́нчай афармле́нчаму афармле́нчым
В. афармле́нчы (неадуш.)
афармле́нчага (адуш.)
афармле́нчую афармле́нчае афармле́нчыя (неадуш.)
афармле́нчых (адуш.)
Т. афармле́нчым афармле́нчай
афармле́нчаю
афармле́нчым афармле́нчымі
М. афармле́нчым афармле́нчай афармле́нчым афармле́нчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЭКАРАТЫ́ЎНАЕ МАСТА́ЦТВА,

галі на пластычных мастацтваў, якая (як архітэктура і дызайн) служыць маст. фарміраванню матэрыяльнага асяроддзя, што ствараецца чалавекам і садзейнічае ўкараненню ў ім эстэт. і ідэйна-вобразнай асновы. Адзін са сродкаў эстэт. выхавання чалавека. Падзяляецца на манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (уключае арх. дэкор, дэкаратыўны жывапіс, дэкаратыўную скульптуру), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, афармленчае мастацтва. Творы Д.м. ствараюцца як элемент ці дэталь кампазіцыі і адыгрываюць істотную ролю ў аб’ёмна-прасторавай арганізацыі ансамбля. Ідэйна-вобразны змест твораў Д.м. найб. поўна раскрываецца пры ўспрыманні іх у тым ансамблі, для якога яны прызначаны.

т. 6, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖДАН (Яўген Іванавіч) (н. 15.12.1937, в. Тарэйкі Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва (гал. мастак з 1987), з 1994 гал. мастак Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Аформіў спектаклі: у т-ры оперы і балета — «Пасля балю» Г.​Вагнера (1971), «Іаланта» П.​Чайкоўскага (1975), «Рыгалета» Дж.​Вердзі (1982); у т-ры муз. камедыі — «Паненка і хуліган» на музыку Дз.​Шастаковіча (1982), «Капялюш Напалеона» О.​Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.​Штрауса (1997); у т-ры оперы і балета ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) — «Аіда» Вердзі (1978), «Дэман» А.​Рубінштэйна (1979) і інш. Працуе таксама ў жывапісе: цыклы «Жыціе беларускіх святых» (1989—94), «Жыццё славянскіх асветнікаў-гуманістаў» (1991), станковыя работы «Чарнобыль» (1987—93), «Апафеоз Ф.​Скарыны» (1990), «Гімн жыццю» (1997), пейзажы «Песня маёй радзімы», «Вясна. Сноў» (абодва 1990-я г.). Сярод графічных работ «Кожны чацвёрты» (1967), «Курапаты» (1986). У творчасці рэаліст. вобразнасць спалучае з сімволікай і метафарычнасцю, некаторым работам уласцівы класічны авангард з філасофскім кірункам. Іл. гл. таксама да арт. Афармленчае мастацтва.

Літ.:

Фатыхава Г. Яўген Ждан. Мн, 1997.

Г.​А.​Фатыхава.

Я.Ждан. Гімн жыццю. 1997.

т. 6, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)