ато́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каралавы востраў кольцападобнай формы.

|| прым. ато́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ато́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ато́л ато́лы
Р. ато́ла ато́лаў
Д. ато́лу ато́лам
В. ато́л ато́лы
Т. ато́лам ато́ламі
М. ато́ле ато́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ато́л м., геогр. ато́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ато́л, ‑а, м.

Каралавы востраў, які мае форму суцэльнага ці разарванага кольца.

[Англ. atoll з мальдыўскага atolu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АТО́Л

(англ. Atoll ад мальдыўскага),

каралавы востраў, які мае форму суцэльнага або разарванага кальца, што акружае лагуну невял. глыбіні (да 100 м). Утвараюцца ў выніку росту каралавых рыфаў па перыферыі а-воў пераважна вулканічнага паходжання, якія павольна апускаюцца. Звычайна невял., іншы раз дасягаюць 50 км і больш у дыяметры. Пашыраны паасобку і архіпелагамі ў трапічных шыротах Ціхага і Індыйскага акіянаў.

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ато́л м геагр Atll n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ато́л

(англ. atoll, ад мальдыўскага atolu)

каралавы востраў у форме суцэльнага ці разарванага кольца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ато́лл геол. ато́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

atoll

[ˈætɔl]

n.

ато́лm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

atoll [ˈætɒl] n. ато́л (каралавы востраў, які мае форму суцэльнага ці разарванага кальца)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)