атаяса́млены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атаяса́млены атаяса́мленая атаяса́мленае атаяса́мленыя
Р. атаяса́мленага атаяса́мленай
атаяса́мленае
атаяса́мленага атаяса́мленых
Д. атаяса́мленаму атаяса́мленай атаяса́мленаму атаяса́мленым
В. атаяса́млены (неадуш.)
атаяса́мленага (адуш.)
атаяса́мленую атаяса́мленае атаяса́мленыя (неадуш.)
атаяса́мленых (адуш.)
Т. атаяса́мленым атаяса́мленай
атаяса́мленаю
атаяса́мленым атаяса́мленымі
М. атаяса́мленым атаяса́мленай атаяса́мленым атаяса́мленых

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атаяса́млены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атаяса́млены атаяса́мленая атаяса́мленае атаяса́мленыя
Р. атаяса́мленага атаяса́мленай
атаяса́мленае
атаяса́мленага атаяса́мленых
Д. атаяса́мленаму атаяса́мленай атаяса́мленаму атаяса́мленым
В. атаяса́млены (неадуш.)
атаяса́мленага (адуш.)
атаяса́мленую атаяса́мленае атаяса́мленыя (неадуш.)
атаяса́мленых (адуш.)
Т. атаяса́мленым атаяса́мленай
атаяса́мленаю
атаяса́мленым атаяса́мленымі
М. атаяса́мленым атаяса́мленай атаяса́мленым атаяса́мленых

Кароткая форма: атаяса́млена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атаяса́млены книжн., см. ато́еснены

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атаяса́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атаясаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атаяса́млены identifizíert, gléichgesetzt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отожествлённый атаяса́млены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ФРАЎНГО́ФЕРАВЫ ЛІ́НІІ,

лініі паглынання ў спектры Сонца. Абумоўлены паглынаннем святла сонечнай або зямной (тэлурычныя лініі) атмасферай. Налічваецца больш за 20 тыс. ліній у розных абласцях аптычнага спектра Сонца, многія з іх атаясамлены са спектральнымі лініямі вядомых хім. элементаў. Выявіў англ. фізік. У.​Воластан (1802), апісаў І.Фраўнгофер (1814; адсюль назва). Фіз. тлумачэнне даў Г.Р.Кірхгоф.

т. 16, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НАРО́ДЫ МО́РА»,

умоўная назва плямён ці народаў, якія першапачаткова жылі, верагодна, на Балканскім п-ве ці ў М. Азіі; упамінаюцца ў егіпецкіх крыніцах 13—12 ст. да н.э. сярод тых народаў, што нападалі на Егіпет з мора (часам у саюзе з лівійцамі), а пазней праз Сірыю, Фінікію, Палесціну. «Н.м.» прыпісвалася знішчэнне Хецкага царства і інш. дзяржаў. З асобных «Н.м.», што захаваліся толькі ў запісах егіпецкім пісьмом (з адных зычных), атаясамлены толькі некаторыя (лікійцы, філістымляне, магчыма, данайцы — ахейцы). Лічаць, што Траянская вайна была часткова звязана з перамяшчэннямі «Н.м.».

т. 11, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

На́маразень ’падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ; карэл., Нар. лекс.), на́маразні мн. (шчуч., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; Сержп. Грам.), на́марзень (ТСБМ), на́марзня, на́мерзня (Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), на́марзні (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́мярзні (Сл. ПЗБ), на́морожэнь, на́морозень (Маслен.), на́маражня, на́морожня (Мат. Гом., Маслен.; лунін., Шатал.; ельск., КЭС; Сл. ПЗБ, ТС), на́маражні (Пятк., Сл. ПЗБ), на́маржні (Сл. ПЗБ), намарзня ’вяровачная пятля на капыл саней, якой прымацоўваецца аглобля’ (дзярж., Нар. сл.), укр. на́морозень, на́моржень, рус. сіб. на́морзни, на́морожни. Цікавы выпадак народнай этымалогіі, якая грунтуецца на іншай назве дэталі саней, параўн. усту́жьіна ’вязок у санях на першых капылах’ (гарадоц.., Нар. лекс.), палес. сту́зэнь, сту́жені, сту́дні ’тс’ (Маслен.), рус. сту́жень ’вязок, пры дапамозе якога гнутыя высокія галоўкі палазоў прымацаваны да першых капылоў у санях са стуженем або ўсходнееўрапейскіх санях’ (гл. Вийрес, Из истории саней в Прибалтике//Проблемы этнич. истории балтов. Тезисы межресп. конф. Рига, 1985, 129). Элемент стуж‑ (студ‑), што паходзіць ад сту́га ’палоска, сувязь, мацаванне’ (< *sъtǫga да тугі́, ця́га, цягну́ць, гл. Фасмер, 3, 786), быў атаясамлены з адпаведным элементам у стуж‑а ’сцюжа’, стуж‑ны ’халодны’, у выніку чаго стала магчымай яго субстытуцыя (замена) блізкім па сэнсу элементам мароз і стварэнне паўкалькі на́маразень, дзе прэфіксацыя на- адлюстроўвае надзяванне дэталі зверху на капыл, а суфіксацыя, як у стужень, параўн. той жа словаўтваральны тып у іншай назве дэталі — на́даўбень (гл.), у якім адлюстравана «тэхналогія» вырабу дэталі. Можна меркаваць, што магчымасць для дээтымалагізацыі назваў са стуж‑ узнікла ў выніку замены скручаных з гібкіх прутоў вязоў «даўбанымі» вязамі, якія ўжо не сцягвалі капылы з галоўкамі, параўн. палес. сцягі, усцяглі — іншыя назвы разглядаемай дэталі. Знешнім стымулам для стварэння паўкалькі стаў вобраз з намярзаючага на дэталь снегу ці льду, параўн. на́морожня ’намаразь’ (ТС). У плане адноснай храналогіі назва намаразень больш новая ў параўнанні з назвамі на стуж‑ і сцяг‑, аднак больш старая за назвы тыпу на́даўбень, на́дубень і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)