атайбава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. атайбу́юся атайбу́емся
2-я ас. атайбу́ешся атайбу́ецеся
3-я ас. атайбу́ецца атайбу́юцца
Прошлы час
м. атайбава́ўся атайбава́ліся
ж. атайбава́лася
н. атайбава́лася
Загадны лад
2-я ас. атайбу́йся атайбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час атайбава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атайбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Вельмі ж Толіку хацелася, каб на таполі пасяліліся буслы. І яны не падвялі хлопца. Прыляцелі, зрабілі сабе дамоўку і атайбаваліся жыць. Вітка. Вясна скончылася, і лета атайбавалася па полі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр. утамуватися, польск. otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)