асяда́ць гл. асесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асяда́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асяда́ю асяда́ем
2-я ас. асяда́еш асяда́еце
3-я ас. асяда́е асяда́юць
Прошлы час
м. асяда́ў асяда́лі
ж. асяда́ла
н. асяда́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час асяда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асяда́ць несов.

1. в разн. знач. оседа́ть;

2. перен. (становиться тише) притиха́ть;

1, 2 см. асе́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асяда́ць гл. асесці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асе́сці, асяду́, ася́дзеш, ася́дзе; ася́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся.

Сцены дома аселі.

Снег за ноч асеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. слоем.

Муць асела на дно.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).

Рой пчол асеў.

4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.

Сям’я асела ў вёсцы.

5. перан. Затрымацца, замацавацца.

Радкі верша аселі ў памяці.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, паслабець.

Голас неяк асеў, прагучаў ціха.

7. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.

Чалавек змоўк, неяк асеў.

|| незак. асяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. асяда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імжэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жы́ць; незак.

Ісці, падаць, асядаць дробнымі кропелькамі (пра дождж).

На вуліцы ўвесь дзень імжэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проседа́ть несов., страд. прасяда́ць, асяда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асяда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асядаць — асесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыгле́ць

‘імгліць, імжыць, падаць, асядаць у выглядзе вельмі дробных ападкаў, шэрані, туману’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. мыгле́е мыгле́юць
Прошлы час
м. мыгле́ў мыгле́лі
ж. мыгле́ла
н. мыгле́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час мыгле́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)