АСУША́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,

меліярацыйная сістэма для асушэння балот і пераўвільготненых тэрыторый. У склад асушальнай сістэмы ўваходзяць асушаныя землі, водапрыёмнікі, асушальная сетка (праводная, агараджальная, рэгулявальная), гідратэхнічныя збудаванні, эксплуатацыйныя і прыродаахоўныя збудаванні і інш.

Паводле спосабу адвядзення вады асушальныя сістэмы падзяляюць на самацёчныя (вада з асушальнай сеткі паступае ў водапрыёмнік самацёкам, найб. пашыраны на Беларусі), з мех. водапад’ёмам (ваду адводзяць з дапамогай помпавых станцый) і змешаныя. Паводле віду рэгулявальнай сеткі асушальныя сістэмы падзяляюцца на адкрытыя (каналы) і закрытыя (дрэны). Каб забяспечыць асушэнне ці ўвільгатненне зямель, будуюць асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы.

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асуша́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асуша́льны асуша́льная асуша́льнае асуша́льныя
Р. асуша́льнага асуша́льнай
асуша́льнае
асуша́льнага асуша́льных
Д. асуша́льнаму асуша́льнай асуша́льнаму асуша́льным
В. асуша́льны (неадуш.)
асуша́льнага (адуш.)
асуша́льную асуша́льнае асуша́льныя (неадуш.)
асуша́льных (адуш.)
Т. асуша́льным асуша́льнай
асуша́льнаю
асуша́льным асуша́льнымі
М. асуша́льным асуша́льнай асуша́льным асуша́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кана́ва, ‑ы, ж.

Доўгі неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады. Асушальная канава. □ Паходня засвяціў ліхтарыкам, шукаючы кладку цераз прыдарожную канаву. Хадкевіч. Абкапалі [хлопцы] палаткі канавамі, каб пад іх не падцякала вада. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меліярацы́йна-асуша́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. меліярацы́йна-асуша́льны меліярацы́йна-асуша́льная меліярацы́йна-асуша́льнае меліярацы́йна-асуша́льныя
Р. меліярацы́йна-асуша́льнага меліярацы́йна-асуша́льнай
меліярацы́йна-асуша́льнае
меліярацы́йна-асуша́льнага меліярацы́йна-асуша́льных
Д. меліярацы́йна-асуша́льнаму меліярацы́йна-асуша́льнай меліярацы́йна-асуша́льнаму меліярацы́йна-асуша́льным
В. меліярацы́йна-асуша́льны (неадуш.)
меліярацы́йна-асуша́льнага (адуш.)
меліярацы́йна-асуша́льную меліярацы́йна-асуша́льнае меліярацы́йна-асуша́льныя (неадуш.)
меліярацы́йна-асуша́льных (адуш.)
Т. меліярацы́йна-асуша́льным меліярацы́йна-асуша́льнай
меліярацы́йна-асуша́льнаю
меліярацы́йна-асуша́льным меліярацы́йна-асуша́льнымі
М. меліярацы́йна-асуша́льным меліярацы́йна-асуша́льнай меліярацы́йна-асуша́льным меліярацы́йна-асуша́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрэна́ж м.

1. (асушэнне) Drainge [Dränge] [-ʒə] f -, -n, Drän(er)ung f -, -en; Bdenentwässerung f -, -en;

2. (асушальная сістэма) Drainge [Dränge] [-ʒə] f, Entwässerungsanlage f -, -n;

3. мед. Drainge, Dränge [-ʒə] f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АСУШЭ́ННЕ,

адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель, адзін з відаў меліярацыі. Ажыццяўляецца з дапамогай асушальнай сістэмы. Дазваляе асвоіць новыя землі, павысіць іх урадлівасць, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі механізацыі і хімізацыі. Аб’екты с.-г. асушэння — балоты і забалочаныя або залішне ўвільготненыя (часова ці пастаянна) землі. Праводзіцца таксама пры буд-ве, торфаздабычы, асваенні радовішчаў карысных выкапняў, ахове ад падтаплення населеных пунктаў і прамысл. аб’ектаў, у лясной гаспадарцы, з санітарна-аздараўленчымі мэтамі. Асн. спосабы асушэння: стварэнне адкрытай (каналы) і закрытай сетак (трубчасты, кратовы, шчылінны дрэнаж) з вертыкальным дрэнажом. Дадаткова робяць штучныя лагчыны, нагорныя каналы, закрытыя збіральнікі, самацёчныя свідравіны, абвалаванне, польдэры, пасадкі дрэў і інш.

Асушэнне рабілі за 3 тыс. г. да нашай эры ў Егіпце (Фаюмскі аазіс), ганчарны (Месапатамія) і мураваны (Рым) дрэнаж — за 2 тыс. г. да нашай эры. У 16 ст. нашай эры з’явіліся першыя дрэны з керамічных трубаў (Англія), з канца 18 ст. асушэнне праводзілі адкрытымі каналамі. У 19 ст. ў Еўропе і ЗША пашырыўся керамічны дрэнаж. Найб. асушаных зямель у ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Польшчы, Венгрыі, Швецыі, Германіі і інш.

У Беларусі асушэнне праводзіцца з канца 18 ст., найперш на Палессі. Асушальная сетка пабудавана на 3,8 млн. га (1994), з іх 2,8 млн. га с.-г. ўгоддзі (40% ворыва, 28 — сенажаць, 27 — паша, 5% інш.).

Найб. асушаных зямель у Брэсцкай (25,3%) і Мінскай (23,6%) абласцях.

Літ.:

Маслов Б.С., Станкевич В.С., Черненок В.Я. Осуштительно-увлажнительные системы. М., 1981;

Аношко В.С. Мелиоративная географияБелоруссии. Мн., 1978.

Б.Я.Кухараў.

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і пад. з перакрыжаваных нітак, замацаваных на роўных прамежках вузламі. Плесці сетку. □ Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Брыль. А рыбацкая снасць — сетка, нераткі, вуды — была ў.. [Марціна] адмысловая. Колас.

2. Прыстасаванне рознага прызначэння з перакрыжаваных нітак, вяровак, дроту і пад. Сетка для валасоў. Валейбольная сетка. Ложак з жалезнай сеткай. □ Пад столлю напоўніліся жоўтым цьмяным святлом закрытыя сеткамі лямп[ачкі]. Самуйлёнак. Ад куслівых пчол на твар Напінае сетку [пчаляр]. Калачынскі. Механікі хутка скінулі з самалётаў маскіровачныя сеткі, памаглі надзець парашуты і падсадзілі лётчыкаў у кабіны. Алешка.

3. перан.; чаго. Што‑н. падобнае на мноства скрыжаваных, пераплеценых ліній, нітак. Сетка павуціны. Сетка правадоў. Сетка маршчынак. □ Скрозь зялёную сетку маладых дрэў сонца цадзіла гарачыя прамяні. Дуброўскі. Удалечыні над возерам павісла мутная сетка дажджу. Гамолка. Сташэўскі, здалося Каршукову, хітра прыплюснуў павекі, пакрытыя чырвонай сеткай жылак. Асіпенка. Апоўдні.. [зруб] пакрыўся сеткай крокваў і лат. Брыль.

4. Разм. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў, сплеценая з вяровак, шнуркоў і пад. У руцэ.. [жанчына] трымала сетку, з якой тырчалі рыльцы радыскі. Даніленка. У вагон тым часам заходзілі людзі, гулка тупалі ў парозе, аббіваючы снег, вешалі на кручкі сеткі з абаранкамі. Адамчык.

5. Разм. Кашуля з тканіны рэдкага пляцення, рэдкай вязкі.

6. толькі адз.; чаго або якая. Сукупнасць якіх‑н. дарог, каналаў, ліній сувязі і пад. Чыгуначная сетка. Сетка падземных дарог. Тэлефонная сетка. Асушальная сетка. Арашальная сетка. □ А навокал.. паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог. Зарэцкі.

7. толькі адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе‑н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў і пад. Гандлёвая сетка. □ Густою сеткаю школ, бібліятэк, дамоў культуры пакрылася наша рэспубліка. «Беларусь». За апошнія гады ў нашай рэспубліцы створана шырокая сетка палітычнай асветы. «Звязда».

8. Клеткі, якія атрымліваюцца ў выніку разлінейвання паперы, карты і пад. Геаграфічная сетка. Градусная сетка. □ [Камандзір роты] дастаў з планшэткі карту і, схіліўшыся, пры святле ліхтарыка пачаў разглядаць скрэмзаную сетку кіламетроўкі. Грамовіч.

9. Спец. Расклад, шкала, схема. Тарыфная сетка.

10. Другі аддзел страўніка жвачных жывёлін.

11. У радыётэхніцы — крацісты электрод электроннай лямпы. Сетка электроннай лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)