астры́гчыся гл. стрыгчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астры́гчыся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. астрыгу́ся астрыжо́мся
2-я ас. астрыжэ́шся астрыжаце́ся
3-я ас. астрыжэ́цца астрыгу́цца
Прошлы час
м. астры́гся астры́гліся
ж. астры́глася
н. астры́глася
Загадны лад
2-я ас. астрыжы́ся астрыжы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час астры́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

астры́гчыся сов. остри́чься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астры́гчыся, астрыгуся, астрыжэшся, астрыжэцца; астрыжомся, астрыжацеся, астрыгуцца; зак.

Зрэзаць сабе валасы нажніцамі або машынкай; пастрыгчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́гчы, стрыгу́, стрыжэ́ш, стрыжэ́; стрыжо́м, стрыжаце́, стрыгу́ць; стрыг, -гла́, -гло́; стрыжы́; стры́жаны; незак.

1. што. Зразаць або караціць што-н., падразаючы чым-н.

С. валасы.

С. газон.

С. ногці.

2. каго (што). Падразаць валасы, шэрсць якім-н. спосабам.

С. кліента.

С. пад бокс.

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах.

|| зак. абстры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -гла́, -гло́; -стрыжы́; -стры́жаны і астры́гчы, астрыгу́, астрыжэ́ш, астрыжэ́; астрыжо́м, астрыжаце́, астрыгу́ць; астры́г, -гла́, -гло́; астрыжы́; астры́жаны.

|| звар. стры́гчыся, стрыгу́ся, стрыжэ́шся, стрыжэ́цца; стрыжо́мся, стрыжаце́ся, стрыгу́цца; стры́гся, -глася; стрыжы́ся (да 2 знач.); зак. абстры́гчыся, -стрыгу́ся, -стрыжэ́шся, -стрыжэ́цца; -стрыжо́мся, -стрыжаце́ся, -стрыгу́цца; -стрыжы́ся і астры́гчыся, астрыгу́ся, астрыжэ́шся, астрыжэ́цца; астрыжо́мся, астрыжаце́ся, астрыгу́цца; астрыжы́ся.

|| наз. стры́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

остри́чься астры́гчыся, абстры́гчыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оболва́ниться (коротко остричься) прост. астры́гчыся, абіры́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астрыга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. астрыгаць — астрыгчы і астрыгацца — астрыгчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; зак.

Тое, што і астрыгчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да астрыгчыся.

2. Зал. да астрыгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)