астрафі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
астрафі́чны |
астрафі́чная |
астрафі́чнае |
астрафі́чныя |
| Р. |
астрафі́чнага |
астрафі́чнай астрафі́чнае |
астрафі́чнага |
астрафі́чных |
| Д. |
астрафі́чнаму |
астрафі́чнай |
астрафі́чнаму |
астрафі́чным |
| В. |
астрафі́чны (неадуш.) астрафі́чнага (адуш.) |
астрафі́чную |
астрафі́чнае |
астрафі́чныя (неадуш.) астрафі́чных (адуш.) |
| Т. |
астрафі́чным |
астрафі́чнай астрафі́чнаю |
астрафі́чным |
астрафі́чнымі |
| М. |
астрафі́чным |
астрафі́чнай |
астрафі́чным |
астрафі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
астрафі́чны
(ад а- + страфа)
не падзелены на строфы, з рознымі спалучэннямі радкоў (пра верш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСТРАФІ́ЧНЫ ВЕРШ,
вершаваная форма, у якой не захоўваецца падзел на строфы, а звязанасць радкоў дасягаецца сінтаксічнымі спалучэннямі, перыядамі, пераносамі і інш. У астрафічным вершы вылучаюцца аб’яднаныя рыфмамі радковыя пары ці шматрадковыя часткі тэксту. Аднак яны не маюць інтанацыйна-сінтаксічнай і сэнсавай закончанасці і вольна спалучаюцца з інш. радкамі. Астрафічным вершам найчасцей пішуцца творы вял. аб’ёму — паэмы, вершаваныя аповесці («Новая зямля» Я.Коласа, «Янук Сяліба» М.Танка, «Нянавісць» П.Панчанкі).
В.П.Рагойша.
т. 2, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІСТРАФІ́ЧНАСЦЬ (ад полі... + страфа),
паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной. Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строф. Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная ч. якіх пішацца сваёй страфой. Напр., у 10 раздзелах паэмы Я.Купалы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі 8 разнавіднасцей і шасцірадкоўі 2 разнавіднасцей. У паэме М.Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, памагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.
В.П.Рагойша.
т. 12, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)