астрага́л

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. астрага́л астрага́лы
Р. астрага́лу астрага́лаў
Д. астрага́лу астрага́лам
В. астрага́л астрага́лы
Т. астрага́лам астрага́ламі
М. астрага́ле астрага́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астрага́л

‘архітэктурны элемент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. астрага́л астрага́лы
Р. астрага́ла астрага́лаў
Д. астрага́лу астрага́лам
В. астрага́л астрага́лы
Т. астрага́лам астрага́ламі
М. астрага́ле астрага́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астрага́л м.

1. (род. астрага́лу) бот. астрага́л;

2. (род. астрага́ла) архит., анат. астрага́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астрага́л

1. бот. курава́й, -ва́ю м.;

2. архит. астрага́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Астрагал 1/535

- » - дацкі 1/535 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАГА́Л (Astragalus),

род кветкавых раслін, гл. Куравай.

т. 2, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

астрага́л

(н.-лац. astragalus, ад гр. astragalos)

1) травяністая расліна сям. бабовых з перыстаскладаным лісцем, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах;

2) дэталь у класічнай архітэктуры ў форме валіка, якая з’ядноўвае калону з капітэллю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

курава́й, -ва́ю м., бот. астрага́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Куравай, гл. Астрагал

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУРАВА́Й, астрагал (Astragalus),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 2000 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў засушлівых абласцях. На Беларусі 4 віды К.: дацкі (A. danicus), нутавы (A. cicer), пясчаны (A. arenarius), саладкалісты (A. glycyphyllos, нар. назвы паўзун лесавы, пельзач лясны, гарох воўчы, слічны ясь) і 7 інтрадукаваных. Трапляецца ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, у поймах рэк.

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, травы, паўкусты, невял. кусты. Лісце няпарна- ці парнаперыстае, часам з калючкай на канцы чаранка. Кветкі няправільныя, у пазушных гронках або галоўках. Плод — струк. Кармавыя, лек. і дэкар. расліны.

Куравай.

т. 9, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)