астраві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. астраві́нка астраві́нкі
Р. астраві́нкі астраві́нак
Д. астраві́нцы астраві́нкам
В. астраві́нку астраві́нкі
Т. астраві́нкай
астраві́нкаю
астраві́нкамі
М. астраві́нцы астраві́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

астраві́нка

1. Невялікі лужок сярод лесу або на зарастаючай драбналессем балоціне (Віц. Нік. 1895, Слаўг.).

2. Невялікі гай сярод лясной сенажаці (Віц. Нік. 1895).

3. Паляна сярод лесу (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Астро́ў ’востраў’ (Касп.), гл. востраў. Ад гэтага ж слова і астравок ’невялікі ўчастак апрацаванага поля’ (Выг. дыс., 7), астравінка (Яшкін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

halizna

ж. паляна; астравінка; гала; галіна; прагалле

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)