Астраве́ц

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Астраве́ц
Р. Астраўца́
Д. Астраўцу́
В. Астраве́ц
Т. Астраўцо́м
М. Астраўцы́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Астраве́ц, -раўца́ м. г.п. Острове́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Астравец (г. п.) 1/211 (к.), 533 (к.), 534; 4/133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАВЕ́Ц,

гарадскі пасёлак на Беларусі, у Гродзенскай вобл., на р. Лоша. Цэнтр Астравецкага р-на. За 250 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс. Аўтадарогай злучаны з Ашмянамі. 8,9 тыс. ж. (1995).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1468 у складзе Віленскага ваяв. Належаў Гаштольдам, Карыцкім, Корсакам, у 19 ст. Кастравіцкім, Сыцянкам. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Віленскім, потым Ашмянскім пав. У 1886 мястэчка, 176 ж., 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэнажных трубаў. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у складзе БССР. З 1940 цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. З 25.4.1958 гар. пасёлак.

Прадпрыемствы харч., дрэваапр. і буд. матэрыялаў прам-сці. Помнік сав. воінам і партызанам. Помнікі архітэктуры: Казьмадзям’янаўскі (1787) і Георгіеўскі (1911) касцёлы.

т. 2, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Астраве́ц м. Astraviéc i Astrawéz n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Острове́ц г.п. Астраве́ц, -раўца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ostrowiec

м. г.п. Астравец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«Астравецкая праўда» (газ., Астравец) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБО́ДКА,

вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 4 км на Пд ад г.п. Астравец, 230 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Гудагай. 142 ж., 52 двары (2001). Пач. школа, клуб, б-ка.

т. 14, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ТАНЬ,

вёска ў Кемелішкаўскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 63 км на Пн ад г.п. Астравец, 265 км ад Гродна, 68 км ад чыг. ст. Гудагай. 328 ж., 105 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 13, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)