Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.
А. матэрыі.
Астаткі абеду.
2.мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.
Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.
3.мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.
Нафтавыя астаткі.
4. Апошняя частка, астача чаго-н.
А. адпачынку.
А. жыцця.
◊
Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.
|| прым.аста́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аста́так, -тку м.
1. (излишек) оста́ток;
~ткі ткані́ны — оста́тки мате́рии;
2.толькомн. (то, что осталось) оста́тки;
3.толькоед. (оставшаяся часть) оста́ток, коне́ц;
а. даро́гі — оста́ток пути́;
◊ на а. — наконе́ц, под коне́ц;
на ~тку — в конце́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аста́так, ‑тку, м.
1. Частка чаго‑н., якая засталася нявыкарыстаная, незатрачаная. [Пятровіч:] — І хоць твайму ён [Зарэчны] сэрцу міл, Збяры ў душы астаткі сіл, Развей апошняе сумненне.Бачыла.Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, а хто з чыгунком .., — і повар раздаваў астатак ежы.Чыгрынаў.
2.звычайнамн. (аста́ткі, ‑аў). Тое, што яшчэ збераглося, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.). Мы скінем з дарогі астаткі гнілога.Колас.Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад.Гілевіч.// Сляды чаго‑н. мінулага, зніклага. Адбыўся Зосін расказ пра тыя справы, што назаўсёды .. адагналі ад Галены астаткі ўсялякай няпэўнасці наконт аднаго чалавека.Чорны.
4.толькіадз. Апошняя частка чаго‑н. Астатак адпачынку. Астатак даўгу. □ Што ж яна [Вера] скажа? Гэтае пытанне не вылазіла ў яго [Мікалая] з галавы ўвесь астатак дня і назаўтра да абеду.Дамашэвіч.
•••
Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.
На астатку — пад канец, напаследак; пры развітанні. Пасланец.. сказаў на астатку: «Сустрэнемся на барыкадах».Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)