Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дубдубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асні́к

1. Асінавы лес, зараснік асінніку (Жытк., Сал., Стол.).

2. Могілкі (Жытк.).

ур. Асня́к (паша) Стаўбц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)