асмяя́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. асмяя́нне
Р. асмяя́ння
Д. асмяя́нню
В. асмяя́нне
Т. асмяя́ннем
М. асмяя́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асмяя́нне ср. осмея́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асмяя́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмяяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асмяя́ць, -мяю́, -мяе́ш, -мяе́; -мяём, -меяце́, -мяю́ць; -ме́й; -мяя́ны; зак., каго-што.

Тое, што і абсмяяць.

|| незак. асме́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. асмяя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасме́шышча, -а, н.

1. Той, з каго (або тое, з чаго) смяюцца, кпяць.

Быць усеагульным пасмешышчам.

2. Здзек, асмяянне.

Выставіць каго-н. на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осмея́ние абсме́йванне, -ння ср., асмяя́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІРО́НІЯ (грэч. eirōneia літар. прытворства),

1) тонкая, прыхаваная насмешка. Адмаўленне або асмяянне, якім прытворна надаецца форма згоды або ўхвалення. Заснавана на іншасказанні, калі сапраўдны сэнс выказвання з’яўляецца процілеглым або адмаўляе яго.

2) У эстэтыцы від камічнага, калі смешнае прыхавана пад маскай сур’ёзнага (у процілегласць гумару). Утойвае ў сабе пачуццё перавагі або скептыцызму.

т. 7, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

царко́ўнік, ‑а, м.

Разм.

1. Служыцель царквы. Ужо ў сваіх першых творах сын былога парабка і парабчанкі [Кузьма Чорны] выстаўляе на ўсенароднае асмяянне хцівых царкоўнікаў, ксяндзоў, папоў. Вітка. Археалагічныя даследаванні дапамаглі абвергнуць сцвярджэнне царкоўнікаў аб тым, што рэлігія існавала вечна і што ў рэлігійнасці заключаецца самае галоўнае адрозненне чалавека ад жывёлы. Штыхаў.

2. Той, хто адстойвае і прапагандуе рэлігію і царкоўную ідэалогію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)