асматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асматы́чны асматы́чная асматы́чнае асматы́чныя
Р. асматы́чнага асматы́чнай
асматы́чнае
асматы́чнага асматы́чных
Д. асматы́чнаму асматы́чнай асматы́чнаму асматы́чным
В. асматы́чны (неадуш.)
асматы́чнага (адуш.)
асматы́чную асматы́чнае асматы́чныя (неадуш.)
асматы́чных (адуш.)
Т. асматы́чным асматы́чнай
асматы́чнаю
асматы́чным асматы́чнымі
М. асматы́чным асматы́чнай асматы́чным асматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асматы́чны осмоти́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да осмасу. Асматычны ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асматы́чны

(ад гр. osmos = штуршок, цісненне)

які мае адносіны да осмасу;

а. ціск — ціск раствору, які перашкаджае пранікненню ў яго растваральніку праз тонкую перапонку, што пакрывае раствор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

капіля́рна-асматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. капіля́рна-асматы́чны капіля́рна-асматы́чная капіля́рна-асматы́чнае капіля́рна-асматы́чныя
Р. капіля́рна-асматы́чнага капіля́рна-асматы́чнай
капіля́рна-асматы́чнае
капіля́рна-асматы́чнага капіля́рна-асматы́чных
Д. капіля́рна-асматы́чнаму капіля́рна-асматы́чнай капіля́рна-асматы́чнаму капіля́рна-асматы́чным
В. капіля́рна-асматы́чны (неадуш.)
капіля́рна-асматы́чнага (адуш.)
капіля́рна-асматы́чную капіля́рна-асматы́чнае капіля́рна-асматы́чныя (неадуш.)
капіля́рна-асматы́чных (адуш.)
Т. капіля́рна-асматы́чным капіля́рна-асматы́чнай
капіля́рна-асматы́чнаю
капіля́рна-асматы́чным капіля́рна-асматы́чнымі
М. капіля́рна-асматы́чным капіля́рна-асматы́чнай капіля́рна-асматы́чным капіля́рна-асматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АСМАТЫ́ЧНЫ ЦІСК,

дыфузны ціск, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку; тэрмадынамічны параметр. Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам пры сустрэчнай дыфузіі малекул растворанага рэчыва і растваральніку. Абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага рэчыва. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які неабходна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас. Вымяраецца ў паскалях.

Вымярэнні асматычнага ціску пачаў у 1877 ням. батанік В.Пфефер у растворы трысняговага цукру. Па яго даных галандскі хімік Я.Х.Вант-Гоф устанавіў у 1887, што залежнасць асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру па форме супадае з Бойля-Марыёта законам для ідэальных газаў. Асматычны ціск вымяраюць з дапамогай асмометраў. Статычны метад вымярэння асматычнага ціску заснаваны на вызначэнні лішкавага гідрастатычнага ціску па вышыні слупка вадкасці H пасля ўстанаўлення стану раўнавагі пры роўнасці вонкавых ціскаў PА і PБ; дынамічны метад зводзіцца да вымярэння скорасці V усмоктвання і выціскання растваральніку з асматычнай ячэйкі пры розных значэннях лішкавага ціску P = PА  – PБ з наступнай інтэрпаляцыяй атрыманых даных да V=0 пры лішкавым ціску Δp, роўным асматычнаму ціску. Па велічыні асматычнага ціску распазнаюць: ізатанічныя, або ізаасматычныя, растворы, якія маюць аднолькавы асматычны ціск (незалежна ад саставу), гіпертанічныя з больш высокім Асматычным ціскам і гіпатанічныя растворы з больш нізкім асматычным ціскам.

Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. У клетках і біял. вадкасцях ён залежыць ад канцэнтрацыі раствораных у іх рэчываў. Па велічыні асматычнага ціску вадкасцяў унутр. асяроддзя арганізма (кроў, гемалімфа і інш.) водныя арганізмы падзяляюцца на гіпер-, гіпа- і ізаасматычныя. Сярэдняя велічыня і дыяпазон асматычнага ціску ў розных арганізмаў розныя і залежаць ад віду і ўзросту арганізма, тыпу клетак і асматычнага ціску навакольнага асяроддзя (напр., асматычны ціск клетачнага соку наземных органаў балотных раслін 0,2—1,6 МПа, у стэпавых 0,8—0,4, у дажджавых чарвякоў 0,36—0,48, у прэснаводных рыб 0,6—0,66, у акіянічных касцістых рыб 0,78—0,85, акулавых 2,2—2,3, млекакормячых 0,66—0,8 МПа). У гіперасматычных арганізмаў (прэснаводныя жывёлы, некаторыя марскія храстковыя рыбы — акулы, скаты; усе расліны) унутр. Асматычны ціск перавышае асматычны ціск навакольнага асяроддзя, таму іоны могуць актыўна паглынацца арганізмам і ўтрымлівацца ў ім, а вада паступае праз біял. мембраны пасіўна, у адпаведнасці з асматычным градыентам. У гіпаасматычных жывёл (касцістыя рыбы, некаторыя марскія паўзуны, птушкі) асматычны ціск крыві меншы за асматычны ціск навакольнага асяроддзя. Адноснае пастаянства Асматычнага ціску забяспечваецца воднасалявым абменам праз осмарэгулявальныя органы (гл. ў арт. Осмарэгуляцыя).

Літ.:

Курс физической химии. Т.1—2. 2 изд. М., 1970—73;

Пасынский А.Г. Коллоидная химия. 3 изд. М., 1968;

Гриффин Д., Новик Эл. Живой организм: Пер. с англ. М., 1973.

т. 2, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

осмоти́ческий асматы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

osmotic

[ɑ:zˈmɑ:tɪk]

adj.

асматы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гомайасматы́чны

(ад гр homoios = падобны + асматычны)

які мае пастаянны ціск;

г-ыя жывёлы — водныя жывёлы, здольныя захоўваць прыблізна аднолькавы асматычны ціск крыві і тканкавай вадкасці, які не адпавядае асматычнаму ціску знешняга асяроддзя (параўн. пайкіласматычны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гіпатані́чны

(ад гіпатанія)

які мае паніжаны ціск;

г. раствор — раствор, асматычны ціск якога ніжэйшы, чым у клетках жывёльных і раслінных арганізмаў (параўн. гіпертанічны 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)