асле́пнуць гл. слепнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асле́пнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асле́пну асле́пнем
2-я ас. асле́пнеш асле́пнеце
3-я ас. асле́пне асле́пнуць
Прошлы час
м. асле́п асле́плі
ж. асле́пла
н. асле́пла
Дзеепрыслоўе
прош. час асле́пшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асле́пнуць сов., прям., перен. осле́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асле́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслеп, ‑ла; зак.

1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш. Купала. // перан. Перастаць прапускаць святло. Побач — пародыя на магазін, Вокны аслеплі ад тлустай гразі. Панчанка. // перан. Стаць цёмным, непраглядным. Аслепла ўсё, І толькі свеціць «Сляпак» паходны ў бліндажы. Калачынскі. // Часова перастаць бачыць, адрозніваць прадметы. Мядзведзь на хвіліну аслеп. Бядуля. Увайшоў.. [Янка] у палац, глянуў угору, траха не аслеп. Якімовіч.

2. перан. Перастаць заўважаць, разумець тое, што адбываецца вакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асле́пнуць blind wrden, erblnden vi (s);

ты што, асле́п? hast du (denn) kine ugen im Kopf?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сле́пнуць, -ну, -неш, -не; слеп, -пла; -ні; незак.

Рабіцца сляпым, траціць зрок.

С. к старасці.

С. ад празмернага чытання.

|| зак. асле́пнуць, -ну, -неш, -не; асле́п, -пла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасле́пнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; пасле́п, -пла; зак.

Аслепнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осле́пнуть сов., прям., перен. асле́пнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасле́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслеп, ‑ла; ‑лі; зак.

Аслепнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окриве́ть сов., разг. асле́пнуць на адно́ во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)