Аскарбінавая кіслата 1/37, 516, 568; 2/38, 62, 130, 153, 357, 464, 472, 484, 492, 628; 3/104; 5/414

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСКАРБІ́НАВАЯ КІСЛАТА́, вітамін C,

C6H8O6, вытворнае L-гулонавай к-ты; водарастваральны вітамін. Мал. м. 176,3. Сінтэзуецца раслінамі і жывёламі (за выключэннем прыматаў і інш. жывёл, якія атрымліваюць яе з кормам). Асноўная крыніца сінтэзу аскарбінавай кіслаты ў раслін — галактоза, у жывёл — глюкоза. У арганізме ўдзельнічае ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, стымулюе ўнутр. сакрэцыю, нармальнае развіццё і супраціўляльнасць арганізма, садзейнічае рэгенерацыі тканак. Адсутнасць або недахоп аскарбінавай кіслаты ў ежы чалавека выклікае цынгу, зніжае супраціўляльнасць да захворванняў. Сутачная патрэба дарослага чалавека ў аскарбінавай кіслаце — 50—100 мг, дзяцей — 30—70 мг. Найб. аскарбінавай кіслаты ў свежай садавіне і гародніне: пладах шыпшыны, чырвонага перцу, цытрусаў, чорных парэчак, у цыбулі, ліставой гародніне. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

т. 2, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аскарбі́навы, -ая, -ае.

У выразе: аскарбінавая кіслата — вітамін С, які ўдзельнічае ў акісляльных і аднаўленчых працэсах у арганізме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ascorbic acid [əˌskɔ:bɪkˈæsɪd] n. аскарбі́навая кіслата́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аскарбі́навы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: аскарбінавая кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскорби́новый аскарбі́навы;

аскорби́новая кислота́ аскарбі́навая кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІТАМІ́Н C,

гл. Аскарбінавая кіслата.

т. 4, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аскарбі́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аскарбі́навы аскарбі́навая аскарбі́навае аскарбі́навыя
Р. аскарбі́навага аскарбі́навай
аскарбі́навае
аскарбі́навага аскарбі́навых
Д. аскарбі́наваму аскарбі́навай аскарбі́наваму аскарбі́навым
В. аскарбі́навы (неадуш.)
аскарбі́навага (адуш.)
аскарбі́навую аскарбі́навае аскарбі́навыя (неадуш.)
аскарбі́навых (адуш.)
Т. аскарбі́навым аскарбі́навай
аскарбі́наваю
аскарбі́навым аскарбі́навымі
М. аскарбі́навым аскарбі́навай аскарбі́навым аскарбі́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ascorbic

[əˈskɔrbɪk]

adj.

аскарбі́навы

ascorbic acid — аскарбі́навая кіслата́, вітамі́н С

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СІНЕРГІ́ЗМ, сінергія (ад грэч. synergeia супрацоўніцтва, садружнасць),

камбінаванае ўздзеянне 2 або некалькіх рэчываў на арганізм (сістэму), агульны эфект якога большы за сумарны эфект уздзеяння кожнага з кампанентаў паасобку.

Рэчывы, што праяўляюць С., наз. сінергістамі, напр., лек. рэчывы — адрэналін і атрапін, якія выклікаюць расшырэнне зрэнак, праяўляльныя рэчывы ў фатаграфіі — метол і гідрахінон. У некат. выпадках С. назіраецца пры дзеянні сумесі актыўнага рэчыва з практычна неактыўным, напр., неактыўная аскарбінавая кіслата ўзмацняе антыакісляльнае дзеянне многіх фармацэўтычных антыаксідантаў, у хіміі яе сумесь з аксідам жалеза Fe2O3 выкарыстоўваюць для стабілізацыі палімераў.

т. 14, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)