асво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

Авалодаць, навучыцца карыстацца чым-н. і пад.

А. выпуск новай прадукцыі.

|| незак. асво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. асвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асво́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асво́ю асво́ім
2-я ас. асво́іш асво́іце
3-я ас. асво́іць асво́яць
Прошлы час
м. асво́іў асво́ілі
ж. асво́іла
н. асво́іла
Загадны лад
2-я ас. асво́й асво́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час асво́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асво́іць сов. осво́ить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асво́іць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.

1. Навучыцца карыстацца чым‑н., авалодаць чым‑н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову. // Навучыцца вырабляць што‑н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў. // Засвоіць, зразумець што‑н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.

2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі. // Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асво́іць. Рус. освоить, укр. освоїти, польск. oswoić, чэш. osvojiti si, славац. osvojiť si, славен. osvojíti, серб.-харв. осво̀јити, макед. освой, балг. усвоя ’тс’. Ст.-рус. освоити з XV ст. Агульнаславянскае ўтварэнне ад займенніка *svojь з прыстаўкай о‑ і дзеяслоўным суфіксам ‑i‑ti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асво́іць, асво́йваць гл. засвоіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асвае́нне гл. асвоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осво́ить сов. асво́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асвоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)