арыштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Пазбавіць каго-н. волі з узяццем пад варту або накласці арышт на што-н.

|| незак. арышто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыштава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. арышту́ю арышту́ем
2-я ас. арышту́еш арышту́еце
3-я ас. арышту́е арышту́юць
Прошлы час
м. арыштава́ў арыштава́лі
ж. арыштава́ла
н. арыштава́ла
Загадны лад
2-я ас. арышту́й арышту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час арыштава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арыштава́ць сов. арестова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.

2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыштава́ць

1. verhaften vt, inhafteren vt, fstnehmen* аддз. vt, in Haft nhmen*; dngfest mchen (разм.);

2. (маёмасць) beschlgnahmen неаддз. vt, mit Beschlg belgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

арыштава́ць

(польск. aresztować, ад с.-лац. arrestare)

1) узяць пад варту, пазбавіць волі;

2) забараніць распараджацца чым-н. паводле рашэння судовых органаў (а. маёмасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паарышто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.

Арыштаваць усіх, многіх.

Злачынцаў паарыштоўвалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заарыштава́ць сов., прост., см. арыштава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арестова́ть

1. сов. арыштава́ць;

2. несов. арышто́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак.

1. гл. заграбаць.

2. каго. Схапіць, арыштаваць або раптоўна забраць куды-н. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)