арыфме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасцейшыя ўласцівасці лікаў, выражаных лічбамі, дзеянні, што робяцца з імі.

2. перан. Тое, што і падлік (у 2 знач.; разм.).

Такая атрымліваецца а.

|| прым. арыфметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыфме́тыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. арыфме́тыка
Р. арыфме́тыкі
Д. арыфме́тыцы
В. арыфме́тыку
Т. арыфме́тыкай
арыфме́тыкаю
М. арыфме́тыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арыфме́тыка ж. арифме́тика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыфме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел матэматыкі, які займаецца вывучэннем найпрасцейшых уласцівасцей лікаў і дзеянняў, якія робяцца з імі.

[Грэч. arithmētike.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арыфметыка 1/491—492; 6/368; 7/82

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРЫФМЕ́ТЫКА (ад грэчаскага arithmos лік),

навука, галоўны аб’ект якой цэлыя, рацыянальныя лікі і дзеянні над імі. Узнікла ў старажытныя часы з практычных патрэб чалавека лічыць і вымяраць. Для падліку вялікай колькасці аб’ектаў створаны сістэмы лічэння. Найбольш зручная дзесятковая сістэма лічэння; існуюць таксама сістэмы лічэння з асновамі 5, 12, 20, 40, 60 і нават 11 (Новая Зеландыя). З пашырэннем вылічальнай тэхнікі выкарыстоўваецца двайковая сістэма лічэння.

Да пачатку нашай эры былі атрыманы дастаткова глыбокія вынікі: даказана бесканечнасць мноства простых лікаў, несувымернасць стараны квадрата і яго дыяганалі (па сутнасці доказ ірацыянальнасці ліку √2), створаны алгарытм выяўлення агульнай меры двух адрэзкаў і найбольшага агульнага дзельніка, Піфагорам знойдзены агульны выгляд цэлалікавых катэтаў і гіпатэнузы прамавугольных трохвугольнікаў, значны ўплыў на развіццё арыфметыкі зрабіў Архімед. Фундаментальнае значэнне арыфметыкі як навукі стала зразумелым у канцы 17 стагоддзя ў сувязі з далучэннем да яе паняцця ірацыянальнага ліку. Развіццё апарату сувязяў паміж гэтымі лікамі і іх рацыянальнымі набліжэннямі (у прыватнасці, дзесятковымі), а таксама вынаходства і дастасаванне лагарыфмаў (шатландскі матэматык Дж.​Непер) значна пашырылі тэматыку даследаванняў. Шматлікія пытанні знайшлі вырашэнне ў лікаў тэорыі. Спроба Г.Грасмана аксіяматычнай пабудовы арыфметыкі (сярэдзіна 19 стагоддзя) завершана італьянскім матэматыкам Дж.​Пеана ў выглядзе 5 аксіём: 1) адзінка ёсць натуральны лік; 2) наступны за натуральным лікам ёсць таксама натуральны лік; 3) у адзінкі няма папярэдняга натуральнага ліку; 4) калі натуральны лік a стаіць за натуральным лікам b і за натуральным лікам c, то b і c тоесныя; 5) калі якое-небудзь сцвярджэнне даказана для адзінкі і калі з дапушчэння, што яно праўдзівае для натуральнага ліку n, вынікае, што яно выконваецца і для наступнага за n натуральнага ліку, то гэта сцвярджэнне справядліва для адвольнага натуральнага ліку (аксіёма поўнай матэматычнай індукцыі). Па-за прапанаванай сістэмай аксіём застаюцца многія пытанні, у якіх вывучаецца ўся бесканечная сукупнасць натуральных лікаў, што патрабуе даследавання несупярэчлівасці адпаведнай сістэмы аксіём і больш дэталёвага аналізу сэнсу сцвярджэнняў, якія вынікаюць з яе. Як навука арыфметыка часам атаясамліваецца з тэорыяй лікаў.

Літ.:

История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 1—3. М., 1970—72. Депман И.Я. История арифметики. 2 изд. М., 1965.

В.​І.​Бернік.

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арыфме́тыка ж. Arithmétik f -; Réchnen n -s (школьны прадмет);

падру́чнік арыфме́тыкі Réchenbuch n -(e)s, -bücher;

чаты́ры дзе́янні арыфме́тыкі die vier Grúndrechnungsarten [Grúndrechenarten]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

арыфме́тыка

(гр. arithmetike)

раздзел матэматыкі, які займаецца вывучэннем прасцейшых уласцівасцей лікаў і дзеянняў над імі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Арыфме́тыка. Сучасная форма з 1933 г. (Шакун, Гісторыя, 292) пад рускім уплывам. Ст.-бел. аритметика з 1517 (Гіст. лекс., 125, 213; Гіст. мовы, 1, 146; Хрэст. гіст., 1, 107) (у польскай з 1564). Старабеларускае слова хутчэй з лац. arithmetika ’тс’. Але ўжо ў Бярынды ариѳметика. Гэта форма, адлюстраваная і ў сучаснай рус. арифметика, — запазычанне з грэч. ἀριθμητική ’тс’ праз стараславянскую. На грэч. першакрыніцу беларускага слова ўказвалі Курс суч., 163; Юргелевіч, Курс, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арыфме́тыка-лагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арыфме́тыка-лагі́чны арыфме́тыка-лагі́чная арыфме́тыка-лагі́чнае арыфме́тыка-лагі́чныя
Р. арыфме́тыка-лагі́чнага арыфме́тыка-лагі́чнай
арыфме́тыка-лагі́чнае
арыфме́тыка-лагі́чнага арыфме́тыка-лагі́чных
Д. арыфме́тыка-лагі́чнаму арыфме́тыка-лагі́чнай арыфме́тыка-лагі́чнаму арыфме́тыка-лагі́чным
В. арыфме́тыка-лагі́чны (неадуш.)
арыфме́тыка-лагі́чнага (адуш.)
арыфме́тыка-лагі́чную арыфме́тыка-лагі́чнае арыфме́тыка-лагі́чныя (неадуш.)
арыфме́тыка-лагі́чных (адуш.)
Т. арыфме́тыка-лагі́чным арыфме́тыка-лагі́чнай
арыфме́тыка-лагі́чнаю
арыфме́тыка-лагі́чным арыфме́тыка-лагі́чнымі
М. арыфме́тыка-лагі́чным арыфме́тыка-лагі́чнай арыфме́тыка-лагі́чным арыфме́тыка-лагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)