Архейская эра (група) 1/472; 4/121; 5/15; 8/562
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
архе́йский геол. архе́йскі;
архе́йская гру́ппа (э́ра) архе́йская гру́па (э́ра).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
архе́йскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: архейская эра гл. эра.
[Ад грэч. archaios — старажытны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
архе́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
архе́йскі |
архе́йская |
архе́йскае |
архе́йскія |
| Р. |
архе́йскага |
архе́йскай архе́йскае |
архе́йскага |
архе́йскіх |
| Д. |
архе́йскаму |
архе́йскай |
архе́йскаму |
архе́йскім |
| В. |
архе́йскі (неадуш.) архе́йскага (адуш.) |
архе́йскую |
архе́йскае |
архе́йскія (неадуш.) архе́йскіх (адуш.) |
| Т. |
архе́йскім |
архе́йскай архе́йскаю |
архе́йскім |
архе́йскімі |
| М. |
архе́йскім |
архе́йскай |
архе́йскім |
архе́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
архе́йскі геол. архе́йский;
~кая э́ра (гру́па) — архе́йская э́ра (гру́ппа)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
э́ра ж., в разн. знач. э́ра;
○ архе́йская э. — архе́йская э́ра;
мезазо́йская э. — мезозо́йская э́ра;
эазо́йская э. — эозо́йская э́ра;
кайназо́йская э. — кайнозо́йская э́ра;
палеазо́йская э. — палеозо́йская э́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
э́ра, ‑ы, ж.
1. Рэальная або легендарная падзея, ад якой вядзецца летазлічэнне, а таксама адпаведная сістэма летазлічэння. Новая, або наша, эра ўмоўна пачынаецца з даты нараджэння міфічнага Ісуса Хрыста. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — Ужо ў V веку да нашай эры пісаў пра Калхіду Гіпакрат. Самуйлёнак.
2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга. І на трыбуну — насцеж дзверы! — Пад грамавы гвардзейскі кліч Жаданым сонцам новай эры Упэўнена ўзышоў Ільіч. Смагаровіч. Гэта [паэзія Маякоўскага] вялікая скарбніца ідэй, вобразаў і пачуццяў, сацыяльная і мастацкая прырода якіх звязана з новай эрай гісторыі чалавецтва — эрай сацыялістычнай рэвалюцыі і будаўніцтва камунізма. «Беларусь».
3. Буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі. Эры падзяляюцца на перыяды, а перыяды — на эпохі.
•••
Архейская (азойская) эра — самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Кайназойская эра — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Мезазойская эра — сярэдняя эра між палеазойскай і кайназойскай у геалагічнай гісторыі Зямлі.
Палеазойская эра — эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічае мезазойскай.
Эазойская эра — другая найстаражытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Лац. aera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХЕ́Й
(ад грэч. archaios старажытны),
архейская эра і група, самая стараж. эра ў геал. гісторыі Зямлі і адпаведная група парод дакембрыю. Пачалася пасля завяршэння фарміравання Зямлі і доўжылася да 2,5 млрд. гадоў назад (працягласць каля 2 млрд. гадоў). Назву ўвёў амер. геолаг Дж.Дана ў 1872. У археі ўтварылася складана пабудаваная і перапрацаваная магматычнымі і метамарфічнымі працэсамі тоўшча горных парод, сабраная ў складкі і перарваная інтрузіямі. Пароды архея ўваходзяць у склад крышт. фундамента старадаўніх платформаў, выходзяць на паверхню Зямлі на іх шчытах (Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт, Канадскі, Бразільскі і інш.) і ў сярэдзінных масівах геасінклінальных паясоў. Сярод метамарфічных парод архея пашыраны гнейсы, крышт. сланцы, амфібаліты, кварцыты, у т. л. жалезістыя, мармуры і слабаметамарфізаваныя зялёнасланцавыя пароды; сярод магматычных — граніты, гранадыярыты, дыярыты, габра, таматыіты і інш. У пародах архея трапляюцца рэшткі аднаклетачных водарасцяў (узрост каля 3 млрд. гадоў). Тыповымі рэгіянальнымі стратыграфічнымі падраздзяленнямі архея для Усходне-Еўрапейскай платформы прыняты саамскі (беламорскі) і лопскі комплексы. На Беларусі вылучаюць шчучынскую і кулажынскую серыі. Пароды архея залягаюць на рознай глыбіні: 80—160 м на Беларускай антэклізе, да 6000 м у Прыпяцкім прагіне. З археем звязаны радовішчы храмітаў і жалеза, медна-нікелевых і медна-калчаданавых рудаў, марганцу, золата, карунду, графіту і інш., на Беларусі — ільменіт-магнетытавыя руды Навасёлкаўскага радовішча.
І.В.Найдзенкаў.
т. 1, с. 524
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)