артэрыі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. артэрыі́т артэрыі́ты
Р. артэрыі́ту артэрыі́таў
Д. артэрыі́ту артэрыі́там
В. артэрыі́т артэрыі́ты
Т. артэрыі́там артэрыі́тамі
М. артэрыі́це артэрыі́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АРТЭРЫІ́Т,

запаленне сценкі артэрыі. Па характары запаленчага працэсу адрозніваюць спецыфічныя і неспецыфічныя артэрыіты, па яго лакалізацыі на сценцы артэрый — энда-, меза- і перыартэрыіты; пашкоджанне ўсёй сценкі — панартэрыіт. Можа быць самастойным захворваннем (калі пашкоджанне артэрый вядучае ў паталагічным працэсе, мае сістэмны, генералізаваны характар) і другасным (развіваецца на фоне інш. хвароб; паталагічны працэс у сасудах ізаляваны, пашкоджаны асобныя групы артэрый). Другасныя артэрыіты могуць быць пры дыфузных хваробах злучальнай тканкі, сепсісе, інфекц. эндакардыце, інш. інфекц. захворваннях, некаторых злаякасных пухлінах, ужыванні лекавых сродкаў. Ускладненні пры артэрыіце: анеўрызмы (пры язвава-некратычных працэсах у сценках артэрый), трамбозы і эмбаліі, склеразаванне і аблітэрацыя сасудаў.

М.​Ф.​Сарока.

т. 1, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

артэрыі́т

(ад артэрыя)

запаленне сценак артэрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артерии́т мед. артэрыі́т, -ту м.;

ви́русный артерии́т ві́русны артэрыі́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эндартэрыі́т

(ад энда- + артэрыіт)

запаленне ўнутранай абалонкі артэрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тромбартэрыі́т

(ад тромб1 + артэрыіт)

запаленне артэрыі, якое суправаджаецца яе трамбозам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)