Артэрыі 1/342, 461, 568; 6/134; 10/157

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРТЭ́РЫІ

(грэч. artēria),

крывяносныя сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца ва ўсе органы і часткі цела. Да артэрый належыць аорта і ўсе яе разгалінаванні, у т. л. самыя дробныя — артэрыёлы. Артэрыі нясуць кроў, багатую кіслародам (толькі лёгачныя накіроўваюць вянозную кроў ад сэрца ў лёгкія).

Сценкі артэрый маюць 3 абалонкі. Вонкавая злучальнатканкавая абалонка надае артэрыям трываласць і эластычнасць, што дае магчымасць ім вытрымліваць унутраны ціск, расшырацца і звужацца; багатая сасудамі і нервамі. Сярэдняя абалонка складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных клетак, скарачэнне або расслабленне якіх рэгулюе дыяметр прасвету артэрый і, адпаведна, колькасць крыві, што падаецца да органа. Унутраная абалонка ўтворана эндатэліем і злучальнай тканкай, мае ўнутраную эластычную мембрану, што робіць сценкі больш трывалымі. Асобныя ствалы адной або некалькіх суседніх артэрый часта злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць анастамозы (больш дробныя артэрыі). Артэрыі, што не маюць анастамозаў, наз. канцавымі.

Ю.Г.Шанько.

т. 1, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вянечныя артэрыі 1/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жабравыя артэрыі 1/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сонныя артэрыі

т. 15, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

артэ́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. артэ́рыя артэ́рыі
Р. артэ́рыі артэ́рый
Д. артэ́рыі артэ́рыям
В. артэ́рыю артэ́рыі
Т. артэ́рыяй
артэ́рыяю
артэ́рыямі
М. артэ́рыі артэ́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вяне́чны, -ая, -ае.

1. гл. вянец.

2. Які мае адносіны да сардэчных сасудаў (спец.).

Вянечнае шво.

Вянечныя артэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́ўчык

‘прыкметнае для вока біццё артэрыі; сперматазоід’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жы́ўчык жы́ўчыкі
Р. жы́ўчыка жы́ўчыкаў
Д. жы́ўчыку жы́ўчыкам
В. жы́ўчык жы́ўчыкі
Т. жы́ўчыкам жы́ўчыкамі
М. жы́ўчыку жы́ўчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ішэмі́я, -і, ж. (спец.).

Мясцовае абяскроўліванне тканкі ў выніку звужэння прасвету артэрыі, якая яе жывіць.

|| прым. ішэмі́чны, -ая, -ае.

Ішэмічная хвароба сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анеўры́зма, ‑ы, ж.

Мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае пашкоджаннем, змяненнем яе сценак.

[Ад грэч. aneurysma — расшырэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)