артро́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. артро́з
Р. артро́зу
Д. артро́зу
В. артро́з
Т. артро́зам
М. артро́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

артро́з, -зу м., мед. артро́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артро́з мед. артро́з, -зу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Артроз 1/457

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРТРО́З

(ад грэч. arthron сустаў + ...оз),

хранічная дыстрафічна-дэгенератыўная хвароба суставаў чалавека. Абумоўлена парушэннем жыўлення эпіфізарных канцоў касцей. Прычыны ўзнікнення артрозу — хваробы абмену рэчываў, інтаксікацыі, інфекцыі, траўмы, трафанеўрозы. Прыкметы: боль, хруст, абмежаваная гнуткасць, дэфармацыя, змены ў сучлененых паверхнях суставаў. Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.

т. 1, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

артро́з

(н.-лац. arthrosis, ад гр. arthron = сустаў)

хранічнае захворванне суставаў, звязанае з парушэннем абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артро́з

(н.-лац. arthrosis, ад гр. arthron = сустаў)

мед. хранічнае захворванне суставаў, звязанае з парушэннем абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

артрозаартры́т

(ад артроз + артрыт)

абвастрэнне хранічнага запалення суставаў пры інфекцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрартро́з

(ад гідра- + артроз)

мед. збіранне вадкасці ў поласці сустава.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спондылаартро́з

(ад гр. spondylos = пазванок + артроз)

хранічнае незапаленчае захворванне міжпазванковых суставаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)