Аркозы 1/432

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРКО́ЗЫ

(франц. arcose),

аркозавыя пясчанікі, абломкавыя грубазярністыя горныя пароды пераважна з палявых шпатаў, кварцу, слюды і цэментавальнага (гліністага, карбанатнага) рэчыва. Колер ружовы ці чырвоны. Утвараюцца на перыферыі шчытоў і выступаў крышт. фундамента ў выніку разбурэння гранітаў, гнейсаў і блізкіх да іх па складзе горных парод. Сыравіна для атрымання друзу.

т. 1, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арко́зы

(фр. arcose)

буйназярністыя пясчанікі, якія ўтварыліся ў выніку цэментацыі прадуктаў руйнавання гранітаў, гнейсаў — зерняў кварцу, палявога шпату, слюды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)